• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінскі гарадскім суд адмовіў у скарзе ў сувязі з блакіроўкай Хартыі’97

    Мінскі гарадскі суд адмовіў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў задавальненні яго скаргі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які не стаў разглядаць скаргу на Міністэрства інфармацыі ў сувязі з блакіроўкай “Хартыі’97”.

    У студзені Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ беларускіх чытачоў да вядомага апазіцыйнага сайта. Разам з тым міністэрства нават не патлумачыла, якія прэтэнзіі і да якіх матэрыялаў сталі падставай для блакіроўкі.

    Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў лічыць, што сваім рашэннем дзяржава парушыла яго права на атрыманне інфармацыі. Менавіта таму сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў накіраваў скаргу на рашэнне Мінінфарма ў суд. 8 лютага суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў Левінаву ў завядзенні справы ў сувязі з нібыта не падведамаснасцю справы суду.

    У чацвер, 29 сакавіка Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргу на гэта рашэнне. Віцебскі праваабаронца яшчэ раз патлумачыў цяпер ужо вышэйшаму суду свае довады. Да разгляду справы далучылася і Беларуская асацыяцыя журналістаў, прадстаўнік якой выказаў меркаванне грамадскасці. Пазіцыя арганізацыі ў па гэтай справе адназначная: дзяржаўны орган абмежаваў права грамадзяніна на атрыманне інфармацыі з сайта “Хартыя’97”, таму грамадзянін павінен мець права абскардзіць гэта рашэнне.

    Аднак ні довады Паўла Левінава, ні пазіцыя ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  не былі пачутыя — суд адмовіў у задавальненні скаргі.

    Міністэрства інфармацыі больш дакладна патлумачыла, чаму заблакаваны сайт «Хартыя’97»

    Камітэт абароны журналістаў заклікае Мінінфармацыі Беларусі разблакіраваць сайт «Хартыя’97»

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пратэстуе супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці