• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр інфармацыі параўнаў першакурснікаў журфака з баявымі штыкамі

    Уладзімір Пярцоў правёў сёння сустрэчу з першакурснікамі факультэта журналістыкі БДУ, піша «Наша Ніва».

    «Калі вы выбралі прафесію журналіста, то зрабілі гэта свядома. Вы разумееце, пра што гэтая прафесія, што яна ў сябе ўключае, разумееце ступень адказнасці не толькі перад чытачом, гледачом, слухачом, але і ступень адказнасці як грамадзяніна. Бо прафесія журналіста архіважная», — цытуе міністра БелТА.

    Ён упэўнены, што сёння супраць афіцыйнага Мінска развязана сапраўдная інфармацыйная вайна.

    «У гэтых інфармацыйных войнах вы становіцеся не проста творчымі людзьмі, не проста журналістамі, не проста медыяменеджарамі, а па вялікім рахунку — салдатамі. Бо вы — нашы будучыя і сапраўдныя баявыя штыкі, — адзначыў міністр. — Вы журналісты і медыяменеджары цалкам новай эпохі».

    ***

    Нагадаем, што сёлета не было набору на платнае аддзяленне журфака, а на факультэце будуць выкладаць прапагандысты Вольга Шпілеўская, Ігар Тур, Кацярына Круталевіч.

    За тры гады, што прайшлі пасля прэзідэнцкіх выбараў, фактычна закрыты амаль усе незалежныя медыя, за кратамі знаходзіцца 33 прадстаўнікі медыя, прычым некаторыя асуджаныя на гіганцкія тэрміны, напрыклад, Ігар Лосік (15 гадоў), Андрэй Аляксандраў (14 гадоў), Марына Золатава (12 гадоў), Людміла Чэкіна (12 гадоў).

    Чытайце яшчэ:

    Паляшук з хітрынкай. Сябры і калегі — пра Алеся Любенчука

    «Не рабіце мне нервы!» Прадстаўнікі медыя — аб таксічных выпадках у межах прафесіі

    Ирина Сидорская: «Пропаганда конструирует психологически приятную картину мира»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці