• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі адказала на зварот журналістаў адносна збіцця Паўла Дабравольскага: журналіст перашкаджаў міліцыянтам

    Міністэрства інфармацыі ў сваім адказе грунтуецца на звестках ад МУС пра прыцягненне журналіста партала TUT.BY да адміністрацыйнай адказнасці нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

    Зыходзячы з гэтага міністр інфармацыі Лілія Ананіч падкрэслівае, што дзейнасць журналіста павінна ажыццяўляцца у строгай адпаведнасці з заканадаўствам і ў межах норм прафесійнай этыкі.

    Такім чынам, спн. Ананіч практычна не адрэагавала на просьбу амаль 200 супрацоўнікаў беларускіх СМІ выказаць сваю пазіцыю адносна недапушчальнасці перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, і давесці яе да МУС і ўсіх яго структурных падраздзяленняў.

    У звароце журналісты беларускіх выданняў звярталі ўвагу на відавочнае парушэнне заканадаўства з боку супрацоўнікаў міліцыі ў выпадку з затрыманнем і збіццём Паўла Дабравольскага.

    Копію звароту перадалі ў Генеральную пракуратуру Беларусі. Супрацоўнікі беларускіх СМІ прасілі гэтую структуру ўзяць на кантроль ход, поаўнату, аб’ектыўнасць, бесстароннасць і законнасць правядзення праверкі па заяве Паўла Дабравольскага аб прыцягненні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прадугледжанай законам адказнасці, а таксама прыняць меры да папярэджання паўтору падобных фактаў надалей.

    У адказ на атрыманы ліст аўтары звароту маюць намер паўторна напісаць ў Мінінфармацыі і пералічыць усе факты збіцця журналістаў у Беларусі за апошнія 10 гадоў.

    Мингорсуд рассмотрит жалобу Павла Добровольского 1 марта

    Амаль 200 журналістаў патрабуюць ад Мінінфарма выказаць сваю пазіцыю адносна збіцця калегі

    БАЖ звярнуўся да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання

    ГА “БАЖ” патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці