БАЖ звярнуўся да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання
ГА «БАЖ» праінфармавала спецдакладчыка ААН па свабодзе пераканання і выказвання сп-ра Дэвіда Кэя (David Kaye) пра абставіны збіцця журналіста Паўла Дабравольскага і адміністрацыйны пераслед беларускіх фрылансераў.
Арганізацыя заклікае яго дамагацца ад беларускіх уладаў тлумачэняў па ўсіх сур’ёзных выпадках парушэння правоў журналістаў.
ГА “БАЖ” просіць садзеяння спецдакладчыка ў аднаўленні справядлівасці ў дачыненні да карэспандэнта TUT.by. Гэта азначае правядзенне поўнага і аб’ектыўнага расследавання абставін яго затрымання і збіцця, адмену яго штрафу, а таксама спыненне практыкі ўжывання сілы супраць журналістаў пры выкананні прафесійных абавязкаў.
Журналісцкая арганізацыя таксама інфармуе сп-ра Кэя пра новыя штрафы журналістам за супрацоўніцтва за замежнымі СМІ – у прыватнасці, Ларысе Шчыраковай і Кастусю Жукоўскаму. ГА “БАЖ” просіць, каб спецдакладчык пры дапамозе міжнародных механізмаў дамагаўся спынення пераследу фрылансераў, адмены рашэнняў па іх адміністрацыйных справах і спынення практыкі іх пераследу.