• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі»

    Міністэрства інфармацыі прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да сайта «Беларускі партызан».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/f.jpg

    «У рамках ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб СМІ Міністэрствам інфармацыі на падставе падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 511 Закона «Аб сродках масавай інфармацыі» прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу belaruspartisan.org.

    Андрэй Бастунец: Блакіроўка “Белпартызана” парушае прынцыпы свабоды слова

    Святлана Калінкіна: «Беларускі партызан» папярэджанняў не атрымліваў»

     

    Гэтае рашэнне прынята па выніках маніторынгу рэсурса, які выявіў сістэматычнае парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

    На ўказаным інфармацыйным рэсурсе, размешчаным за межамі нацыянальнага сегмента інтэрнэту, рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх змяшчаецца забароненая інфармацыя», — паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі.

    Асноўныя інтэрнэт-правайдары ўжо заблакавалі сайт.

    Напрыклад, кліентам «Белтэлекама» адлюстроўваецца паведамленне пра тое, што «рэсурс заблакаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі». Не могуць адкрыць сайт і карыстальнікі мабільным аператараў — МТС, «Велкома» і «Лайфа». Пры гэтым з‑за мяжы ці з дапамагой ананімазайраў сайт адкрываецца без праблем.

    * * *

    «Беларускі партызан» уваходзіў у дзясятку самых папулярных інфармацыйных рэсурсаў краіны. Быў заснаваны Паўлам Шараметам. Пасля яго гібелі новыя рэдактары сайта не раскрываюць сваіх імёнаў.

    Сайт быў зарэгістраваны ў даменнай зоне *.org, і беларускія ўлады ніяк не маглі яго кантраляваць.

    Інструкцыя па абыходу блакіроўкі:

    Спецыяльна для чытачоў БП сябры з Канады зрабілі адмысловую версію Псіфона. Усталяваўшы гэтую праграму адзін раз, вы забудзецеся пра тое, што хтосьці можа абмежаваць ваш доступ да інфармацыі.

    Што такое Псіфон?

    Псифон — гэта праграмны кліент з адкрытым кодам, які забяспечвае абаронены тунэль ў сетцы Інтэрнэт і дазваляе карыстальнікам праглядаць блакаваныя сайты.

    У Псіфона ёсць версіі для Win­dows і Android. На сённяшні дзень ім карыстаецца больш чым шэсьць мільёнаў чалавек па ўсім свеце, каб атрымаць доступ да заблакаваным рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт.

    Як спампаваць і запусціць Псіфон?

    Карыстанне Псіфонам бясплатнае. Пускавы файл кліента толькі 3 MB і ва ўсталёўцы не мае патрэбы.

    Спампаваць Псіфон можна з сайта яго канадскіх распрацоўшчыкаў https://psiphon.ca/ru/download.html. Там вы знойдзеце версіі кліента для Win­dows і Android, а таксама інструкцыі https://psiphon.ca/ru/user-guide.html па яго выкарыстання на розных мовах, у тым ліку па-руску.

    Псіфон можна атрымаць і па электроннай пошце. Адпраўце нам паведамленне па адрасе bp@psiphon3.com (ваш мэйл  можа быць без загалоўка і тэкста), пасля чаго аўтаадказчыкі Псіфона адправяць вам два паведамленні.

    У першым будзе спасылка на сайт Псіфона дзе вы зможаце даведацца больш падрабязна пра яго магчымасці, а да другога будуць прымацаваныя абедзве версіі Псіфона разам з інструкцыямі па ўсталёўцы.

    Звярніце ўвагу, што вам трэба будзе захаваць прымацаваны файл «psiphon3.ex_» з пашырэннем «.exe» (заменіце апошні сімвал падкрэслення на лацінскую літару «e»).

    Клікніце на абразок Псіфона і ў вас загрузіцца сайт «Беларускага Партызана», адкуль вы зможаце перайсці на любыя іншыя блакаваныя рэсурсы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці