Мінінфарм разблакаваў сайт Blizko.by. Цяпер там няма «палітыкі»
24 кастрычніка 2022
Мінінфарм разблакаваў доступ да сайта Blizko.by. Ён быў заблакаваны з 21 верасня.
Як адзначае тэлеграм-канал «Позірк», публікацыя навін аднавілася 21 кастрычніка, першым паведамленнем сталі звесткі пра надвор’е. Палітычныя навіны на дадзены момант адсутнічаюць, у тым ліку архіўныя.
Сайт працягвае пісаць пра жыццё ў Мінску і Беларусі ў цэлым з акцэнтам на падзеі ў розных супольнасцях і мікрараёнах, застаецца рэкламнай пляцоўкай для сталічных кампаній.
Па звестках крыніцы ў рэдакцыйных колах, Blizko.by заблакавалі праз леташнюю навіну са згадваннем блогера Антона Матолькі, які ўнесены КДБ у «спіс тэрарыстаў».
Чытайце яшчэ:
«Дар’я – прыклад не толькі мужнасці, але і ўпартасці, нязломнасці духа»: у Польшчы прайшла акцыя ў падтрымку Дар’і Лосік
Былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калоніі
Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Брэсцкі абласны суд разгледзіць заўтра апеляцыйную скаргу зняволенага блогера Аляксандра Ігнацюка
27.05.2024
МУС прапанавала блакаваць «экстрэмісцкі кантэнт» яшчэ на этапе даследчай праверкі
06.09.2024
Асуджанага блогера Аляксандра Ігнацюка ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
07.06.2024
Старшыня БАЖ выступіў на Эканамічным форуме ў Карпачы
04.09.2024