Былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калоніі
Мужчыну арыштавалі за дзейную падтрымку руху за свабодныя выбары ў 2020 годзе.
Прэс-сакратара мабільнага аператара A1 прызналі вінаватым у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361–2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Два месяцы суддзя Алена Ананіч разглядала справу ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Аднак справа выглядае тыпова палітычнай, калі законныя дзеянні чалавека інтэрпрэтуюцца лукашыстамі, нібы яны незаконныя ці амаральныя.
35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі «А1» затрымалі 10 снежня 2021 года. Вядома, што сілавікі збівалі яго. Спачатку Мікалаю Брэдзелеву далі 15 сутак, а затым перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
Таксама з’явілася інфармацыя пра магчымыя вобшукі ў офісе А1.
Затрыманню Брэдзелева папярэднічала затрыманне яго сябра.
Адразу пасля затрымання смеццевыя тэлеграм-каналы кінуліся абмяркоўваць інтымнае жыццё Мікалая, а з вуснаў чыноўнікаў паліліся агульныя абвінавачванні кампаніі А1 у нібыта злівах нейкіх даных.
Брэдзелеў — адзін з самых таленавітых піяршчыкаў краіны, які адначасова рабіў шмат для культуры. Акрамя прамых абвінавачванняў, лукашэнкаўскія рэсурсы закідалі Мікалаю Брэдзелеву размяшчэнне рэкламных замоваў у незалежных СМІ пры ігнараванні лукашэнкаўскіх.
Чытайце яшчэ:
Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала
Синдром эмигранта: как от него избавиться
«Дар’я – прыклад не толькі мужнасці, але і ўпартасці, нязломнасці духа»: у Польшчы прайшла акцыя ў падтрымку Дар’і Лосік