“Мінаблсаюздрук” усё ж не будзе распаўсюджваць “Борисовские новости”
Як паведамляла служба маніторынгу ГА “БАЖ”, напрыканцы сакавіка юрыдычны кансультант газеты “Борисовские новости” Алег Мацкевіч звярнуўся да прадпрыемстваў “Белпошта” і “Мінаблсаюздрук” з пытаннем пра аднаўленне супрацоўніцтва з выданнем у другім паўгоддзі 2016 г.
Тады ён атрымаў адказ з “Мінаблсаюздруку” з просьбай даслаць дакументы, неабходныя для разгляду прапановы. Тое, што дзяржаўная арганізацыя наўпрост не адказала адмовай, дало пэўную надзею на пазітыўныя змены ў стаўленні манапаліста-распаўсюдніка да недзяржаўных выданняў. “Борисовские новости” даслалі ў “Мінаблсаюздрук” пакет неабходных дакументаў.
Днямі газета атрымала адказ: “На сегодняшний день киоски отделения Борисовского межрайонного отделения УП “Миноблсоюзпечать” получают печатные издания (республиканские газеты, районные газеты, журналы) в количестве более чем 500 наименований. В с вязи с ограниченной торговой площадью наших тоговых объектов не представляется возможным размещение Вашей продукции. И.о. директора предприятия Плотников В.Е.”
Цікава, што на адной з інтэрнэт-старонак “Мінаблсаюздрука” ў раздзеле «Текущие новости» ёсць такія словы: “Для стимулирования увеличения продаж периодики предприятие принимает участие во всех конкурсах, организуемых поставщиками и редакциями”. Атрымліваецца, што арганізацыя ўсё ж мае цікавасць у пашырэнні кліентцкай базы, але недзяржаўныя выданні застаюцца ў гэтым коле персонамі non grata.