МФЖ і ЕФЖ напісалі адкрыты ліст да Лукашэнкі
Пра трывожную сітуацыю з затрыманнямі журналістаў у Беларусі.
Брусель, 30 сакавіка 2017 г.
Шаноўны спадар Прэзідэнт,
Звяртаемся да Вас ад імя Міжнароднай федэрацыі журналістаў (МФЖ), найбуйнейшай у свеце журналісцкай арганізацыі, якая прадстаўляе звыш за 600 000 членаў у 140 краінах свету, а таксама Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ), якая прадстаўляе больш як 300 000 членаў у Еўропе, з прычыны пагаршэння існуючае сітуацыі ў Беларусі. Гэтак з пачатку сакавіка г.г. 93 журналісты былі затрыманыя міліцыяй падчас асвятлення акцыяў пратэсту ў краіне. Большасць з іх была вызваленая ў дзень затрымання, але 8 журналістаў былі асуджаныя на 5–15 дзённыя тэрміны арышту.
Мы глыбока занепакоеныя маштабным парушэннем правоў беларускіх журналістаў, і дзеля таго, каб пазбегнуць падобных праблемаў у будучым, хацелі б звярнуцца да Вас з заклікам неадкладна вызваліць журналістаў з месцаў зняволення і спыніць практыку затрымання журналістаў за прыпісваемы ім удзел у масавых акцыях пратэсту, дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.
Чакаем на Ваш адказ на беларускай, рускай або ангельскай мове ў зручны для Вас час.
Дзякуй.
З павагай,
Могенс Бліхер Б’еррэгорд — Прэзідэнт ЕФЖ
Філіп Лерут — Прэзідэнт МФЖ