• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Meta раскрыла самую буйную і складаную кампанію па дэзынфармацыі, праведзеную Расіяй з пачатку вайны

    Паводле справаздачы, у перыяд з чэрвеня па верасень расійскія агенты стварылі больш за 60 вэб-сайтаў, якія імітуюць сапраўдныя навінныя сайты, у тым ліку брытанскі «The Guardian» і нямецкія «Der Spiegel» і «Bild».

    Расія стварыла шырокую і складаную сетку вэб-сайтаў, якія выдаюцца за папулярныя СМІ. Гэтую сетку яна выкарыстоўвае для распаўсюджвання антыўкраінскай прапаганды праз фальшывыя акаўнты ў сацыяльных сетках. 

    Скрупулёзна падрыхтаваныя фальшывыя старонкі, галоўным чынам арыентаваныя на карыстальнікаў у Германіі, Францыі, Італіі, Украіне і Вялікабрытаніі, былі імітацыяй рэальных старонак, запазычваючы не толькі фармат і знешні выгляд рэальных сайтаў, але ў некаторых выпадках таксама фатаграфіі і назвы артыкулаў.

    Расіяне выкарыстоўвалі гэтыя сайты для распаўсюджвання ілжывых наратываў — напрыклад, пра тое, што Украіна арганізавала забойства мірных жыхароў у Бучы. А затым прасоўвалі гэтыя тэксты ў Face­book, Insta­gram, YouTube, Telegram, Twit­ter, Change.org, Avaaz і нават Live­Jour­nal.

    Агулам Face­book і Insta­gram выдалілі амаль 2 тысячы акаўнтаў, больш за 700 старонак і выявілі каля 105 тысяч рэкламных допісаў. У той час, калі Face­book і Insta­gram працавалі над выдаленнем расійскай дэзынфармацыйнай сеткі, усё больш і больш старонак працягвалі з’яўляцца.

    «Гэта сведчыць пра настойлівасць і пастаянныя інвестыцыі ў дзейнасць на прасторы інтэрнэту», — заявіў у інтэрв’ю журналістам дырэктар Meta па супрацьдзеянні глабальным пагрозам Давід Аграновіч. У некаторых выпадках допісы рэкламаваліся афіцыйнымі расійскімі дыпламатычнымі акаўнтамі.

    Аднак у той час як вэб-сайты рабіліся з належнай руплівасцю, фальшывыя акаўнты часта ствараліся паспешліва, гаворыцца ў справаздачы. Многія з іх былі выяўленыя аўтаматызаванымі сістэмамі кампаніі яшчэ да таго, як Meta пачала расследаванне. «Гэта сапраўды выдатнае спалучэнне вытанчанасці і грубай сілы», — лічыць Аграновіч.

    Чытайце яшчэ:

    Суд у Баранавічах па патрабаванні КДБ прызнаў “экстрэмісцкім” яшчэ адзін Telegram-канал

    Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калоніі

    Как написать статью-фичер: гайд для фрилансера

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці