• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыя Warta прызналі «экстрэмісцкім»

    Беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт сайта і сацсетак медыяпраекта «WARTA – беларускае нацыянальнае медыя». Гэта вынікае з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. 

    Паводле Мінінфарма, экстрэмісцкімі прызнаныя: сайт «WARTA – беларускае нацыянальнае медыя» — warta.media і лагатып сайта, Telegram-канал з ідэнтыфікатарам https://t.me/wartabelarus і асобна яго лагатып, старонка ў Face­book і YouTube-канал.

    Адпаведнае рашэнне ў дачыненні да медыя прыняў 20 снежня суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

    Нагадаем, што Telegram-канал праекта ўжо двойчы цягам месяца ўганараваны такім статусам. На пачатку месяца экстрэмісцкім яго ўжо прызнаваў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

    Медыяпраект WARTA паўстаў у 2023 годзе і пазіцыянуе сябе як «новае нацыянальна-арыентаванае медыя, створанае дзеля пашырэння беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі, культурніцкіх і асветніцкіх матэрыялаў».

    Чытайце яшчэ:

    Журналісту Дзянісу Івашыну забаранілі дасылаць у турму асадкі і стрыжні для пісання

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнана старонка «Новага Часу» ў сацыяльнай сетцы «Х» (былы Тwitter)

    Суды Брэсцкай вобласці істотна папоўнілі спіс «экстрэмістаў» у рэгіёне за кошт сацсетак мясцовых медыяў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці