• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Дзянісу Івашыну забаранілі дасылаць у турму асадкі і стрыжні для пісання

    Палітзняволены гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын у лісце да родных паведаміў, што ў жодзінскай турме змяніліся правілы ліставання.

    Інфармацыяй падзялілася жонка журналіста Вольга Івашына. Паводле яе, у вязніцы ўвялі абмежаванні, што можна пакласці ў канверт. 

    Цяпер у лістах да зняволеных забаронена дасылаць налепкі, асадкі і стрыжні да іх, а таксама лісты з раздрукаванай на іх інфармацыяй. Аднак па-ранейшаму можна адпраўляць чыстыя канверты, аркушы паперы, фота, паштовыя маркі, чыстыя паштоўкі.

    «Мы ня ведаем, ці гэта ініцыятыва жодзінскае вязьніцы, ці цэнтралізаваныя зьмены. Але, відавочна, жыцьцё палітвязьням шчэ болей ускладніць. Цяпер усё тое, што недазволена дасылаць лістамі, можна будзе толькі набыць самастойна (калі ў цябе толькі 1 базавая велічыня на месяц, асабліва не разгонісься набываць асадкі і стрыжні, напрыклад), або атрымаць у пасылцы, якой нашых родных-палітвязьняў часта пазбаўляюць», — піша Вольга.

    Ініцыятыва Гарадзенская праваабарона мае інфармацыю, што падобныя правілы існуюць не толькі ў турме №8 Жодзіна, дзе зараз знаходзіцца Дзяніс Івашын, але і ў папраўчых калоніях, у прыватнасці №2 і 3.

    Праваабаронцы выказваюць меркаванне, што падобная практыка існуе ва ўсёй пенітэнцыярнай сістэме Беларусі і накіраваная на новыя абмежаванні для палітвязняў.

    Дзяніс Івашын — журналіст-расследвальнік. Яго арыштавалі пасля шэрагу артыкулаў пра былых беркутаўцаў, якія пасля Майдана 2014 года ва Украіне ўладкаваліся ў сілавыя структуры ў Беларусі. Івашына вінавацілі па артыкуле аб умяшанні ў дзейнасць міліцыі, але ў выніку прызналі вінаватым у «здрадзе радзіме». У верасні 2022-га ён быў асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц калоніі.

    Чытайце яшчэ:

    Міністр замежных спраў Польшчы выказаў салідарнасьць са зняволеным журналістам Анджэем Пачобутам

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнана старонка «Новага Часу» ў сацыяльнай сетцы «Х» (былы Тwitter)

    «Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці