• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Майстар-клас у Гомелі: як ухапіць ланцуг падзеяў

    Гомельская філія ГА “БАЖ” 3 красавіка зладзіла для сваіх сяброў майстар-клас “Дакументальны відэафільм: выбар тэмы і яе ўвасабленне”.

    Што знялі і што ўбачылі. У цэнтры Алесь Матафонаў.

    Досведам стварэння дакументальных стужак дзяліўся прафесійны драматург і рэжысёр Алесь Матафонаў, стваральнік шэрагу цыклаў фільмаў і перадач на “Радыё Свабода”, а таксама на Беларускім тэлебачанні – “21 слова”, “Лабірынты”,  “Адкрыты архіў”, “Цені і постаці”.  Матафонаў скончыў Універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “драматургія”, рэжысёрскія тэлевізійныя курсы ў Санкт-Пецярбургу, Беларускі калегіум па спецыяльнасці “Журналістыка”.

    Паводле трэнера, у аснове любога фільма ляжыць “лагічны ланцуг падзеяў, якія развіваюцца”. І да кожнай падзеі трэба зняць “карцінку”.

    Сінхрон для дакументальнага фільма.

    У сваім расповедзе, праглядзе некаторых дакументальных відэафільмаў, практычных заданнях Алесь Матафонаў, як і добры рэжысёр у фільме, расстаўляў свае “маячкі”, каб даць прафесійныя парады ў вызначэнні ідэі фільма, выбары спосабу здымкаў, асаблівасцяў мантажу, патрабаванняў да гуку, музыкі і нават шуму.

    “Мне надзвычай імпанавала тое, што майстар-клас праходзіў пераважна ў форме дыялогу, часам спрэчкі, падчас якіх можна было атрымаць адказы на свае пытанні, – кажа  ўдзельніца  сустрэчы, сябра ГА “БАЖ” Марыя Булавінская. – Трэнер пазнаёміў нас з найбольш важнымі момантамі, якія павінен ведаць і разумець кожны фрылансер, які працуе ў жанры дакументалістыкі альбо проста здымае аўтарскае відэа”.

    Кожны папераменна быў героем і аператарам.

    Сёлета гэта ўжо другі майстар-клас, які ладзіць Гомельская філія для сваіх сяброў. На папярэднім разглядалася тэма “Відэарэпартаж: пішам сцэнар, здымаем, мантажуем”. У маі ў Гомелі запланаваны майстар-клас “Мастацкі падыход у фотажурналістыцы”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці