• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марыя Грыц: У дзень вялікага затору буду на мяжы адной з першых!

    Радыё Ўнэт: "Яна да дробязей прадумала сваё вяртанне дадому. Ёсць нават план на выпадак, калі муж раптам будзе заняты: тады Марыя Грыц сядзе з дзіцёнкам на ровар і ўсё роўна паедзе ў Беларусь, дзе спачатку абдыме ўсіх родных і суседзей, а потым вернецца ў бацькоўскую хату, насадзіць бульбы і будзе жыць сваё нармальнае жыццё. Яно для Марыі перарвалася падвойнай эміграцыяй: спачатку з маленькай дачушкай яна ўцякала з Беларусі, а пасля − ужо ўсёй сям’ёй, разам з мужам − яны беглі з Украіны. Новым домам для журналісткі, актывісткі і вядучай праграмы «Трэба пагаварыць» стаў Беласток".

    − Марыя, роўна год жыцця ў Польшчы. Што адчуваеце? 

    − Гэта грунтоўная гісторыя. Яшчэ год таму мне не хацелася выходзіць з кватэры. Не хацелася  раніцай расплюшчваць вочы, каб не бачыць, што я не дома. А цяпер ёсць ужо нейкія планы, нейкія інтарэсы, сувязі, якія былі двойчы разбураныя пераездам. 

    −  Што было страшней − бегчы з Беларусі ці з Украіны?  

    − Гэта было страшна па-рознаму. Той узровень ціску і страху, які быў у Беларусі, нарастаў паступова. А ва Украіне ўсё здарылася літаральна ў адзін дзень. Мне падавалася, што я гляджу фільм. Я нават не памятаю сваіх дзеянняў, нібыта праходзіла праз чорны кісель. Калі прыехалі − палову рэчаў з машыны выкінулі, бо збіраліся «лахі пад пахі», на аўтамаце. Але ў абодвух выпадках не хацелася верыць, што прыйдзецца прымаць гэтае рашэнне. 

    − Ваш час у Польшчы праляцеў ці запаволіўся? 

    −  Калі я сюды прыехала, то нават не магла прачытаць на шыльдзе, як прайсці, прабачце, да прыбіральні. Мы спачатку не ведалі, дзе жыць. Дагэтуль вырашаем гісторыю з дакументамі. Гэта быў вельмі шчыльны час. Ён прайшоў, не праляцеў. Але столькі ўсяго адбылося, што не верыцца. Цэлае жыццё…

    −  Вашая дачушка што-небудзь памятае пра Беларусь? 

    − Яна был зусім крошачкай, калі мы з’язджалі. Сваю бабулю ведае толькі праз экран смартфона. Але, канешне, я ёй распавядаю, што ёсць такая краіна. 

    − Якія звычкі Вам дапамагалі выжываць, заставацца сабой? 

    − Калі ў Польшчы быў сезон трускаўкі, самы яго пік, я ад сквапнасці накупіла ягад і зразумела, што трэба іх ратаваць, і накатала пяціхвілінак. Як запахла па хаце! Гэта ж як у бабулі, якая рабіла ў медным тазе гэтыя касмічныя аб’ёмы варэння! І вось яна − гэтая нітачка, якая мяне трымае з нейкім маім жаночым усім родам, з маёй самасцю. Натуральна, я разбіваю паўсюль агарод. На маім балконе ўвесь час нешта расце. Зімой нават намагалася садзіць сунічкі. А днямі хадзіла ў краму, паглядала на жбанкі. Сёлета ў мяне ў плане гарбузы! Думаю, ну раз не магу купляць у Польшчы зямлю метрамі, буду набываць яе кубаметрамі. 

    − «Самае страшнае − гэта калі цябе забываюць», − кажаце Вы. А на што ці на каго нам недаравальна зараз забыцца? 

    −  Калі я была тыя нядоўгія часы на Акрэсціна, самым страшным было пытанне: а ці памятаюць пра мяне людзі? Ці ведаюць яны, дзе я? Трэба дапамагаць палітвязням. Напрыклад, ёсць чароўны праект INeed­Help­BY. Ты не данаціш у нейкі фонд, а набываеш харчовы кошык, які сям’і зняволенага прывозіць кур’ер. Гэта настолькі шчымліва. Зараз у мяне камунікацыя з сям’ёй чалавека, які адбывае штосьці кшталту хіміі. Натуральна, родныя моцна пацярпелі. Папярэдне я дапамагала жанчыне залатога веку − у яе зняволены ўнук. Я аплочвала перадачку. Мы з ёй дамовіліся, што калі сустрэнемся, то яна мне дасць такой клубнікі, якой я ніколі не ела ў сваім жыцці і якой ні ў якіх Польшчах няма. Гэта вельмі важна ведаць, што людзі са сваім горам не сам-насам.

    Цалкам размова: 

    Чытаць яшчэ:

    Праваабаронцаў «Вясны» асудзілі на вялікія турэмныя тэрміны. БАЖ пратэстуе супраць судовай расправы

    За паўтара месяца за кратамі ад журналіста Паўла Падабеда на волю “прарваліся” ўсяго два лісты

    Створаны бот, які дапамагае беларусам разабрацца з пытаннямі па легалізацыі ва Украіне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці