Магілёўскім журналістам вярнулі адабраную пасля ператрусаў тэхніку
Супрацоўнікі праваахоўных органаў вярнулі магілёўскім журналістам Алесю Сабалеўскаму, Яўгену Глушкову і Барысу Вырвічу тэхніку, адабраную падчас ператрусаў нібыта для правядзення экспертызы.
Паводле слоў журналістаў, на гэтым тыдні ім вярнулі ўсе забраныя ў студзені рэчы і прафесійную тэхніку, у тым ліку ноўтбукі і відэакамеры. Не далічыліся толькі некаторых электронных носьбітаў інфармацыі. Барысу Вырвічу нават аддалі 40 беларускіх рублёў, якія забралі падчас вобшуку.
Супрацоўнікі міліцыі не патлумачылі, ці засталіся ў іх яшчэ якія-небудзь прэтэнзіі да журналістаў.
Алесь Сабалеўскі, Яўген Глушкоў і Барыс Вырвіч знаходзяцца ў Беларусі.
Нагадаем, што раніцай 14 студзеня 2022 года сілавікі прыйшлі з ператрусамі дадому да магілёўскіх журналістаў і ў офіс рэдакцыі інфармацыйнага сайта «Магілёўскі рэгіён». Журналісты праходзілі ў якасці сведкаў па крымінальных справах. Пасля вобшукаў іх забіралі на допыт.
Чытайце яшчэ:
SEO на беларускай мове. Як прафесійным медыям выціснуць прапагандыстаў з топа Google і Яндэкс і зарабіць?
Журналіста Алеся Любенчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі
Магілёўскім журналістам вярнулі адабраную пасля ператрусаў тэхніку