Лукашэнкаўцы ўзяліся за тых, хто дасылаў паведамленні ў Nexta — імаверна, Пратасевіч ніколі не чысціў чаты
У лукашэнкаўскіх каналах з'явілася інфармацыя пра тое, што яны пачалі разбіраць паведамленні, якія прыходзілі ў бот зваротнай сувязі тэлеграм-канала Nexta. Былыя супрацоўнікі мяркуюць, што інфармацыю трэба ўспрымаць сур'ёзна, бо ў арыштаванага Рамана Пратасевіча быў доступ да чатаў.
Лукашэнкаўцы сцвярджаюць, што ў іх ёсць інфармацыя пра 30 тысяч акаўнтаў, з якіх у Nexta дасылалася інфармацыя.
Праверыць гэтую лічбу немагчыма.
«Калі сыходзіць з таго, што Раман ніколі нічога не чысціў, а, магчыма, нешта яшчэ і архіваваў, то можа выглядаць як праўда. Ён быў у вялікай колькасці чатаў — не толькі бот Nexta, але і бот БГМ («Беларусь галаўнога мозгу»), а таксама чаты «Інфапойнта» і іншыя, палітычныя. Чаты маглі вісець у яго роўна да моманту, пакуль яго адтуль не дропалі», — сказаў нам адзін з былых супрацоўнікаў Nexta.
Пратасевіча арыштавалі ў маі 2021-га.
Рэдакцыя канала Nexta апублікавала паведамленне, у якім кажа, што «імаверна, нейкая частка працоўнай інфармацыі сапраўды была выгружана адным з былых супрацоўнікаў, а пасля пасадкі самалёта ў Мінску сілавікі ўзламалі ці сілай прымусілі ўскрыць прыладу».
Адміны Nexta мяркуюць, што ў сілавікоў «няма ні імёнаў, ні прозвішчаў аўтараў гэтых паведамленняў — іх не ведала нават рэдакцыя. Верагодна, маглі захавацца толькі ID некаторых карыстальнікаў». Тым, хто пісаў, яны раяць пераканацца, што старыя акаўнты, актыўныя падчас пратэстаў 2020 года, выдаленыя.
Раней у Беларусі прайшла хваля арыштаў за паведамленні ў бот «Чорнай кнігі Беларусі». Аказалася, што ў каманду быў укаранёны агент ГУБАЗіКа, які, верагодна, і валодаў інфармацыяй таксама пра маршруты перасоўвання Прастасевіча і яго экс-дзяўчыны Сафіі Сапегі.
Чытайце яшчэ:
Спынены крымінальны пераслед журналіста Алеся Дашчынскага
Как координировать работу редакции, работающей в разных странах. Опыт работы белорусских медиа
Как поздравить политзаключенных с праздниками