• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік BYSOL: «Сабраць грошы — гэта не самая складаная задача»

    Адна з арганізацый, на рахунак якой будуць пералічаны грошы, сабраныя падчас анлайн-марафона «Нам не ўсё адно!», — фонд беларускай салідарнасці BYSOL. Яго кіраўнік Андрэй Стрыжак адказаў на найбольш хвалюючыя пытанні на сваёй старонцы ў Facebook. 

    Што далей?

    — Сабраць грошы — гэта не самая складаная задача, — адзначае Андрэй Стрыжак, які працуе ў грамадскім сектары больш за дваццаць гадоў. — Самая складаная задача — дакладна і карэктна іх выдаткаваць на патрэбы, пра якія ты заяўляеш пры зборы.

    Нагадаем, што сабраныя грошы павінны быць накіраваныя палітвязням і іх родным. Канчатковая сума — больш за 574 тысячы еўра.

    Кіраўнік BYSOL вырашыў публічна выступіць з тлумачэннямі, як будуць выдаткаваныя грошы. Дакладная сума, якая будзе пералічана на рахунак фонда, па яго словах, пакуль невядомая — яе вызначыць спецыяльна створаная рада.

    Хто з палітвязняў атрымае грошы?

    Агульная колькасць палітвязняў, якім дапамагае BYSOL, напісаў Андрэй Стрыжак, складае спіс з больш чым 400 чалавек.

    — Улічваючы што ўлада лічыць нас «экстрэмістамі» і ёсць пэўныя перасцярогі з боку палітвязняў, далёка не ўсе выходзяць з намі на кантакт, — дадаў ён.

    Кіраўнік фонда паабяцаў ўключыць у спісы дадатковай дапамогі тых, з кім захаваўся кантакт, а таксама прыкласці высілкі для пошуку новых ахвяраў рэжыма, якія яшчэ не атрымлівалі дапамогу ад BYSOL.

    Чаму ўдзельнічаюць столькі арганізацый?

    Адным з моцных выклікаў з’яўляецца тое, што бенефецыярамі марафону стануць больш за 10 структур, лічыць кіраўнік фонда BYSOL.

    — Вельмі важна мінімізаваць хаос і перакрыжаванне дапамогі ад разных структур, каб не было так, што нехта з палітвязняў ва ўсіх спісах, а некага няма ні ў кога, — падкрэсліў Андрэй Стрыжак. — Частка арганізацый, якія маюць досвед працы ў межах кааліцыі дапамогі дзецям палітвязняў, ужо каардынуюцца па гэтым пытанні і выпрацоўваюць адказ, як зрабіць выплаты хуткімі і такімі якія ўлічваюць спецыфіку атрымальнікаў.

    Якой будзе справаздача?

    Гэта адно з важнейшых пытанняў. Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская запэўніла, што мы зможам убачыць публічную справаздачу ў лістападзе.

    — Калі гутарка ідзе пра BYSOL, то мы дакладна скажам якую суму атрымалі і на якую колькасць атрымальнікаў дзелім, — адказаў за сваю арганізацію Андрэй Стрыжак. — Калі хтосьці з атрымальнікаў будзе гатовы казаць дзякуй публічна — мы размесцім гэтыя падзякі, калі ананімна — таксама. Калі адмовіцца дзякаваць — мы ўсе з вамі разумеем прычыны.

    Чытайце яшчэ:

    Падчас анлайн-марафона сабралі больш за 574 тысяч еўра. Куды пойдуць сродкі?

    Святлана Ціханоўская: «Беларусы, я намі ганаруся!»

    У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці