• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падчас анлайн-марафона сабралі больш за 574 тысяч еўра. Куды пойдуць сродкі?

    Гэта была неверагодная хваля салідарнасці! Больш за 11 тысяч чалавек перавялі сродкі падчас анлайн-марафона «Нам не ўсё адно!» Найбуйнешыя незалежныя медыя і блогеры ўдзельнічалі ў акцыі, у тым ліку БАЖ. Падчас мерапрыемства былі сабраныя больш за 574 тысяч еўра. Куды ж яны пойдуць?

    Як паведамляе тэлеканал «Белсат», усе данаты з анлайн-марафона салідарнасці збіраюцца на адзін рахунак, які належыць фонду «21 мая». Яго спецыяльна для такіх праектаў адкрыла былая палітзняволеная, а цяпер прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова.

    Па яе словах, далей усе грошы, акрамя камісіі банка, будуць пералічаны ў фонды, якія дапамагаюць палітвязням. Сярод іх шэраг вядомых і аўтарытэтных арганізацый.

    Кантраляваць размеркаванне сабраных сродкаў, адзначае тэлеканал, будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвайдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону. Сярод іх — «Белсат», «Радыё Свабода», Беларускі расследавальніцкі цэнтр, «Зеркало», «Брестская газета», «Маланка Медиа», Медыязона, «Наша Ніва», Радыё Рацыя, «Салідарнасць» і іншыя.

    Чытайце яшчэ:

    «Зняволеныя журналісты церпяць за прафесію». Пра што гаварылі прадстаўнікі БАЖ падчас анлайн-марафона салідарнасці

    Заяўкі па радыё, малюнкі ў камерах, лісты падтрымкі. Пра тое, што дапамагала ў няволі, распавядаюць блогеры і журналісты

    Нам не ўсё адно! Мы памятаем, што за кратамі ў Беларусі сёння 36 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці