• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік Bellingcat Хрыста Грозеў праз пагрозу жыццю быў вымушаны пакінуць Вену, дзе жыў 20 гадоў

    Балгарскі журналіст, адзін з самых вядомых у свеце расследавальнікаў, дырэктар групы Bellingcat Хрыста Грозеў вымушаны пераехаць з Аўстрыі, дзе ён пражыў амаль 20 гадоў, з-за меркаванай пагрозы з боку расійскіх спецслужбаў. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю  выданню Falter.

     «Я падазраю, што расійскіх агентаў, інфарматараў і падручных у горадзе больш, чым паліцэйскіх», — сказаў Грозеў Fal­ter.

    Паведамляецца, што журналіст быў вымушаны адмяніць запланаванае вяртанне ў Вену з паездкі ў Злучаныя Штаты пасля таго, як кантакты з выведкі папярэдзілі яго, што ён можа апынуцца ў небяспецы, калі вернецца.

    53-гадовы Грозеў адыграў вядучую ролю ў шэрагу найбольш гучных расследаванняў Belling­cat, у тым ліку ў справе атручэння ў 2018 годзе расійскага падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў брытанскім горадзе Солсберы, атручэння ў 2020 годзе крытыка Крамля Аляксея Навальнага ў Сібіры.

    Расія абʼявіла Грозева ў вышук у снежні.

    У ліпені Федэральная служба бяспекі Расіі заявіла, што Грозеў удзельнічаў у «сарванай змове» з мэтай захопу расійскіх знішчальнікаў, але не паведаміла, ці была распачатая крымінальная справа супраць журналіста.

    Грозеў адхіліў абвінавачванні і абвінаваціў расійскую ўнутраную разведку ў падробцы доказаў.

    Чытайце яшчэ:

    «Немагчыма было наўпрост з калегамі стэлефанавацца, сказаць аператару, дзе ты». Дняпроўская журналістка пра працу падчас трагедыі

    Фактчэкінг у эпоху фэйкаў. Памятка, як журналісту не стаць ахвярай маніпуляцый

    Галоўным рэдактарам Kyky.org стаў Віктар Малішэўскі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці