• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія байкі: Як дыктар N на дзяржаўным радыё эфір адкрываў

    «Быў такі выпадак яшчэ падчас нашай працы на дзяржаўным радыё – гэта недзе год 1992-1993-і… Быў у нас такі файны дыктар­ (не буду называць прозвішча). А ў дыктараў была такая сістэма працы: яны працавалі да гадзіны ночы, потым начавалі ў дыктарскім пакоі, потым адкрывалі праграму вяшчання па 1-м нацыянальным канале ў шэсць гадзін раніцы. На гэтым іх праца заканчвалася, і іх везлі дахаты адпачываць.

    Так надарылася, што гэты славуты дыктар разам з яшчэ адным чалавекам (наколькі я памятаю, гэта быў адзін з ахоўнікаў Дома радыё) вельмі добра пабавілі час за пляшачкай (можа, і не адной)… Гадзіне а 5‑й той дыктар пайшоў крыху адпачыць перад эфірам. Яго расштурхалі за некалькі хвілін да 6‑й раніцы. І вось ён сядае, уключае мікрафон і вымаўляе наступную фразу: «У Мінску 6 гадзін раніцы. На гэтым беларускае радыё сваю працу завершыла».

    Некалькі хвілін паўзы ў эфіры. Правароніў гэты момант і тэхнічны кантроль. Было шмат непрыемнасцяў і ў самога дыктара, і ў кантролю… Але гэтая баечка гуляла яшчэ шмат год па ўсёй Белтэлерадыёкампаніі…»

    Генадзь Кеснер

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці