Завяршаецца перапіс сябраў БАЖ — паспей ускочыць у апошні вагон!
Мэта перапісу — аднавіць кантакты, даведацца пра зацікаўленасці сябраў БАЖ, мець інфармацыю для рассылкі асабістых запрашэнняў да ўдзелу ў актуальных мерапрыемствах.
Часам мы атрымліваем запрашэнні на адукацыйныя праграмы, міжнародныя канферэнцыі, воркшопы, дзе прапісаныя канкрэтныя патрабаванні. Разгорнутая інфармацыя дазволіць адрасна прапаноўваць такія магчымасці.
Якія дадзеныя збіраюцца і хто будзе мець доступ да іх?
З персанальных дадзеных мы збіраем толькі тое, што Вы ўжо паведамлялі пры ўступленні ў арганізацыю. Магчыма, у Вашым жыцці нешта змянілася, нешта дадалося. Мы хочам ведаць пра Вашы зацікаўленасці і інтарэсы. Дадзеныя збіраюцца і захоўваюцца Праўленнем арганізацыі і будуць даступныя толькі супрацоўнікам, якія займаюцца ўлікам.
Ці могуць удзельнічаць не сябры БАЖ?
Лёгка! Мы з задавальненнем падпішам Вас на нашу рассылку!