• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Зрабі свой кантэнт заўважным: манетызацыя і прасоўванне» (3 красавіка)

    Cre­ative Medi­aHub Batu­mi запрашае кантэнт-мэйкераў/к, блогераў/к, медыя актывістаў/к, журналістаў/к на адрыты вэбінар «Зрабі свой кантэнт заўважным: манетызацыя і прасоўванне».

    Удзельнікі вэбінару даведаюцца пра стратэгіі манетызацыі і прасоўвання, платформы для прасоўвання ды фарматы працы з аўдыторыяй, а таксама пра лайфхакі і паспяховыя кейсы, якія дапамогуць вашаму кантэнту стаць заўважным і канкурэнтным.

    Калі: 3 красавіка 2024 года, 18:00 па Мінску.

    Дзе: online.

    Спікер: Аляксей Картыннік – распрацоўшчык, IT-блогер і аматар штучнага інтэлекту. YouTube-канал АйТиБорода і Цёмны Лёс, а таксама вядоўца AIA Pod­casts.

    Тэмы вэбінара:

    • Перавагі і выклікі беларускага YouTube.
    • Уплыў беларускай мовы на манетызацыю і распаўсюд .
    • Платформы для прасоўвання кантэнту.
    • Уплыў рэпрэсій ў Беларусі і вайны ва Украіне, статыстыка праглядаў.
    • Штучны інтэлект як дапаможнік у манетызацыі.
    • Кейсы і фарматы, досвед спікера.
    • Як збудаваць сталую супольнасьць і ўтрымліваць яе.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Пасля рэгістрацыі на вашу электронную скрыню прыйдзе ліст з актуальнай інфармацыяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці