Лёс у дзядоў не быў салодкі,
Бяда да косці церла плечы.
Яны дарма не дралі глоткі,
Казалі словы ў грознай сечы.
Але і ў бітве з чорным збродам,
Да донца помстаю працятыя,
Адной рукой трымалі зброю,
Другою – для раллі зярняты.
Лёс наш турботны і шчаслівы.
Пад зіхатлівым сінім небам
Вядзе мяне мой век імклівы
Па той зямлі, што пахне хлебам.
Ды, ўспамінаючы старое,
Дзядоў, бацькоў я чую голас –
Адна рука ляжыць на зброі,
Другая лашчыць спелы колас.
Віншуем Сяргея Законнікава, ганаровага сябра БАЖ, з юбілеем!
17 верасня 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гэтымі днямі пісьменнік, паэт, публіцыст Сяргей Законнікаў адзначае юбілей — 75 год!
Шчыра віншуем спадара Сяргея з гэтай датай! Зычым яму здароўя, доўгіх гадоў жыцця і светлых дзён!
Сяргей Законнікаў з’яўляецца ганаровым сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Таксама ганаровымі сябрамі арганізацыі з’яўляюцца Аляксей Сіманаў, кіраўнік Фонда абароны галоснасці (Расія), прафесар журналістыкі Клэй Хэсфэл (ЗША), пісьменніца, Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч (Беларусь).
Сяргей ЗАКОННІКАЎ: “Бог дае толькі іскрынку. Каб полымя творчасці ахапіла душу, трэба самому развівацца”
Наш лёс
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Міжнародны інстытут прэсы запусціў платформу для адсочвання фэйкаў пра журналістаў
22.11.2024
У Маскве арыштавалі журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам»
27.04.2024
Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак
29.01.2024
Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі тры артыкулы на сайце Media IQ
10.07.2024