Tribuna.com адкрывае вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін
Tribuna.com гатовая разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.
Tribuna.com працягвае працаваць, нягледзячы на блакіроўку і прызнанне некаторых з нашых каналаў распаўсюджвання інфармацыі экстрэмісцкімі. Медыя застаецца найбуйнейшым спартыўным медыя ў Беларусі і дастаўляем кантэнт на сайт, у дадаткі і групы ў сацыяльных сетках.
Цяпер сат аб’яўляе вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін. Tribuna.com гатовая разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. «Бяспека супрацоўнікаў — важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі», — дадае каманда.
Задачы:
– напаўненне стужкі навін;
– напісанне ўласных навін;
– маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
– адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
– адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.
Ад вас:
– веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
– пісьменная беларуская мова;
– уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
– увага да дэталяў;
– самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
– наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.
Ад медыя:
– гібкі графік;
– асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);
– сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
– дружны калектыў, які за праўду.
Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.
Чытайце яшчэ:
“Мастачка зрабіла сто партрэтаў за чатыры месяцы”. Заснавальніца праекта “Палітвязынка” расказала, як яго стваралі
«Мы стварылі сістэму агентуры ў горадзе». Паразмаўлялі з рэдактарам Orsha.eu Ігарам Казмерчаком
Таццяну Мацвееву выпусцілі з ІЧУ і будуць судзіць 9 жніўня