• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com шукае SMM-рэдактара

    Найбуйнешае спартыўнае медыя ў Беларусі Tribuna.сom адкрыла вакансію  SMM-рэдактара.

    вакансія SMM-рэдактара ў Tribuna.com

    Калаж: Tribuna.com

    Задачы:

    • напаўненне жывымі і яркімі пастамі груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках (Telegram, Face­book, Twit­ter, Insta­gram, Tik­Tok, YouTube);
    • пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;
    • вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
    • праца з кам’юніці Tribuna.com.

    Патрабаванні:

    • захапленне беларускім спортам;
    • веданне сэрвісаў Tribuna.сom;
    • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Insta­gram, YouTube, Tik­Tok, Twit­ter, Face­book;
    • жаданне развівацца ў SMM;
    • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
    • пiсьменныя руская і беларуская мовы;
    • добрае пачуццё гумару.

    Умовы:

    • магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
    • вялікае поле для эксперыментаў;
    • гнуткі графік;
    • аддаленая праца;
    • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

    Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар».

    Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму рэдакцыі трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць дадатковымі плюсамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці