• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг па верыфікацыі інфармацыі для журналістаў

    Запрашаем вас узяць удзел у трэнінгу па верыфікацыі інфармацыі для журналістаў, які адбудзецца ў Мінску 3-5 лютага 2017 года. Гэта ўжо другі семінар у межах праграмы навучання процідзеянню фэйкавай  інфармацыі: першы адбыўся 14-16  кастрычніка 2016 года таксама ў Мінску.

    Мэта трэнінгу — навучыць журналістаў беларускіх выданняў сродкам і праграмным інструментам праверкі інфармацыі на сапраўднасць, своечасова і аператыўна выкрываць фэйкі.

    У выніку трэнінгу ўдзельнікі навучацца:

    - хутка спраўджаць візуальнае змесціва (фота ды відэа) ў Сеціве

    - аналізаваць профілі ў сацыяльных сетках для вызначэння ступені верагоднасці інфармацыі, апублікаванай ад імя акаўнтаў

    - рабіць адрозненне між фэйкавымі навінамі ды замоўнымі матэрыяламі

    - рэагаваць на сітуацыі, калі рэдакцыя памылкова публікуе фэйкавую навіну

    - карыстацца сучаснымі інструментамі спраўджэння інфармацыі, якія ўжываюць такія вядомыя рэдакцыі ды каманды расследнікаў як Bellingcat, Buzzfeed, Vice News ды інш.

    Узяць удзел у варштаце можа які-кольвечы журналіст, якія актыўна працуе ў Беларусі і хоча палепшыць якасць сваёй працы.

    Апроч таго, рэдакцыі беларускіх медыяў могуць замовіць асабісты трэнінг на сваёй пляцоўцы на 6 або 7 лютага, дзе змогуць прапрацаваць з трэнэрам пытанні, якія датычаць спраўджэння інфармацыі, спецыфічныя для рэдакцыі.

    Праграма далучаная да гэтага ліста (заўважце, калі ласка, што праграма можа нязначна мяняцца ў залежнасці ад ступені прасунутасці ўдзельнікаў, адабраных на варштат). Кароткія жыццярысы трэнэраў прыведзеныя ніжэй.

    Рэгістрацыя

    Каб заявіцца на трэнінг, просім да 20 студзеня запоўніць форму вось тут.  Каб замовіць асабістую кансультацыю ў рэдакцыі — просім пакінуць заяўку тут.

    Арганізатары скантактуюцца з абранымі ўдзельнікамі варштату/замоўнікамі асабістых рэдакцыйных кансультацый да 23 студзеня. 

    Усе пытаньні кіруйце, калі ласка, на адрас alaksiej.lavoncyk@tol.org.

    Трэнеры:

    Тарас Илькив — журналист и редактор с девятилетним опытом работы в онлайн-медиа. Проработал в крупнейшем украинском новостном издании Корреспондент.net шесть лет, откуда уволился вместе со всей редакцией в ноябре 2013 года. В 2014‑м вместе с бывшими коллегами по Корреспонденту запускал проект Новое Время, где до конца 2015 работал руководителем новостного отдела.

    Сейчас работает как тренер и консультант в области онлайн-медиа, а также занимается собственными проектами. Окончил программу DFJ в Могилянской школе журналистики, также проходил учебу в лондонском офисе Reuters.

    Віталій Мороз обіймає посаду керівника програм нових медіа в ГО «Інтерньюз-Україна”, однієї з найбільш медійних громадських організацій в Україні. 

    В Інтерньюз-Україна він відповідає за розвиток інноваційних освітніх проектів для журналістів. Проводить навчання та розвиває програми, націлені на роботу онлайн-ЗМІ, соціальних медіа, цифрової комунікації та цифрової безпеки.

    У 2015 році разом з командою запустив проект Verify.org.ua для перевірки інформації, у листопаді 2016 року запустив онлайн-курс з верифікації для журналістів з пострадянського простору. Курс ведеться російською мовою. Twit­ter: @insider_ua

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці