• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяэксперт: для выданняў ёсць перспектывы ў агульных спецпраектах бізнэса і рэдакцый

    Прадстаўнік Службы маніторынга ГА “БАЖ” сустрэўся з кіраўніком праграм новых медыя "Інтерньюз-Украіна" Віталём Марозам, каб распытаць пра зменлівасць сучаснай інфармацыйнай прасторы.

    Нагадаем, медыяэксперт Віталь Мароз меў праблемы з тым, каб патрапіць ў Беларусь — прадстаўнікі «Белавіі» паставілі ў пашпарт пячатку пра тое, што забаронены ўезд у Беларусь, але потым гэты штамп быў ануляваны.

    Адмысловец падзяліўся сваімі развагамі пра розніцу паміж рынкамі СМІ ва Украіне і Беларусі.

    — Медыярынак Украіны — гэта вельмі падзелены рынак розных СМІ. Ён прадстаўлены як тэлебачаннем, якое ў асноўным кантралюецца алігархамі (калі гэта вялікі тэлеканал), так і шматлікімі маладымі праектамі, якія імкнуцца зарабляць грошы. Разам з тым у інтэрнэце існуе вялікая колькасць праектаў, якія друкуюць несапраўдную, альбо фэйкавую інфармацыю. На маю думку, яны не ўмеюць зарабляць грошы і, адпаведна, абслугоўваюць чыесьці інтарэсы, альбо прадаюць навіны каму заўгодна. Таму чытачы ва Ўкраіне арыентуюцца на вялікія СМІ, якім могуць давяраць.

    Цяпер рэпутацыя журналіста ва Ўкраіне грае велічэзную ролю, бо журналісты адныя з актыўных лідараў грамадскай думкі, у большасці з іх дзесяткі тысяч падпісчыкаў у Face­book. Галоўныя тэмы — карупцыя і крытыка ўлады.

    Нават адным пастом у FB можна падняць вялікую дыскусію, якая пазней пяройдзе на тэлебачанне і ў анлайн выданні. Заўважу таксама, што цяпер час эксперыментаў у СМІ, якія спрабуюць зарабіць уласныя грошы праз рэкламу, спецпраекты. Яны шукаюць шляхі і бяруць прыклады як з заходніх медыяў, так і з прагрэсіўных расійскіх СМІ. Няма адназначнага адказа пра тое, што грошай шмат. Рынак троху «патрапаны» ад крызісу, але для тых, хто шукае шляхі і пераменаў, думаю, для іх будзе ўсё добра.

    — Як на вашу думку будзе змяняцца медыярынак?

    — У перспектыве 5–10 наступных год будзе шмат рэкламы ў сеціве. Ужо сёння можна бачыць як мяняецца рынак заходніх СМІ. Напрыклад, BILD мае мільённыя наклады сваёй газеты, але бюджэт 80 % інвестыцый укладаецца ў развіццё анлайн-выдання. Той жа BILD зараз эксперыментуе з рэпартажамі, які здымаюцца на “Камеру 360”. Гэта ўжо іншая рэальнасць медыя, іх праекты становяцца інтэрактыўнымі, рэдакцыі працягваюць будаваць адносіны са сваімі чытачамі. Гэта — галоўнае, бо ў іх ёсць сфармаваная лаяльная аўдыторыя. І гэтая аўдыторыя будзе аддаваць грошы. Калі не наўпрост, то праз нейкія партнёрскія праграмы.  Я думаю, развіццё анлайн-СМІ будзе таксама працягвацца.

    — Як вас сустрэла Беларусь і што ў ёй змянілася за апошні час?

    — Я не быў у Беларусі ўжо 5 год, апошні мой візіт быў у 2012 годзе. Мне падалося, што Мінск стаў нейкі «жвавейшы» на вуліцах, бачыў вялікую колькасць новых крамаў, няма такога адчування пусткі, якое было раней. Заўважна, што адбываецца змена пакаленняў. Я цяпер не бачу розніцы паміж моладдзю Мінска і моладдзю Берліна.

    Калі звяртаць увагу на рынак СМІ, то мне здаецца, што стала трохі больш свабоды для працы журналістаў, але не хачу тут перабольшваць. Я спадзяюся, што для беларускіх СМІ надыйдуць лепшыя часы і гэта, у першую чаргу, адбудзецца з прычыны таго, што беларускія журналісты імкнуцца да новых ведаў, да развіцця рынку СМІ.

    — Як на вашу думку будзе змяняцца медыярынак у Беларусі?

    — Для СМІ будзе важна, ці прыйдуць інвестыцыі ў беларускую эканоміку. У вас рынак яшчэ не насычаны, але ў вас ёсць вялікае пашырэнне інтэрнэту. Людзі са сваіх смартфонаў гатовыя праглядаць вялікую колькасць візуальнага кантэнту. Мне здаецца, што ў Беларусі не надта пашыраны сегмент відэа, і ўсіх эксперыментаў, якія ёсць з візуалкаю і апрацоўкай відэа пад фармат сацыяльных сетак. І гэта будзе развівацца. Таксама я бачу перспектывы ў спецпраектах бізнэса і рэдакцый.

     

    Размова з Віталём Марозам адбылася ў межах трэнінга па верыфікацыі інфармацыі для журналістаў, дзе ўкраінскі адмысловец дзяліўся досведам, як знайсці розніцу паміж сапраўднымі і фэйкавымі навінамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці