Стварэнне і прасоўванне кантэнту ў TikTok і Instagram. Анлайн-курс ад Лізы Ветравай (дэдлайн — 8 ліпеня)
Sekktor прапануе наведаць анлайн-курс ад медыятрэнеркі, блогеркі і грамадскай дзеячкі Лізы Ветравай. Вебінары пройдуць 9‑га і 11-га ліпеня ў 18:00–20:30 (па мінскім часе).
На першым вебінары вы даведаецеся пра алгарытмы працы Instagram і TikTok, іх падабенства і адрозненне. Навучыцеся супрацоўнічаць са штучным інтэлектам.
Другі вебінар сфакусаваны на стварэнні кантэнту на пляцоўках Instagram і TikTok. Даведаецеся (ці ўзгадаеце) пра розныя «фішкі» у стварэнні кароткіх відэаролікаў. Даведаецеся пра інструменты і тэндэнцыі ў стварэнні reels, а таксама пра тэкст і прыёмы «зачэпаў» гледачоў і глядачак.
Трэнерка — Ліза Ветрава. Спецыялізуецца на стварэнні, прасоўванні кантэнту, а таксама стратэгічным развіцці і планаванні на пляцоўках Instagram і TikTok.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Дэдлайн рэгістрацыі адразу на два вэбінары — да 8 ліпеня.