• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    SMART-курс «Выкрываем правільна. Аналіз і тэхнікі дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў» (апошні дзень)

    Хочаш навучыцца эфектыўна выкрываць прапаганду, маніпулятыўныя тэхнікі і дэзінфармацыю ў медыях і публічным дыскурсе, каб абараніць сябе і іншых ад інфармацыйных атак прапагандыстаў? Запісвайся на SMART-курс для беларускіх журналістаў, інфлюэнсераў і актывістаў, дзе даведаешся пра метады аналізу і абвяржэння дэзінфармацыі, тэхнікі дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў.  

    выкрыццё прапаганды, маніпулятыўныя тэхнікі дэзінфармацыя ў медыях

    Курс складаецца з чатырох вэбінараў на платформе ZOOM, якія будуць праходзіць па серадах з 15 мая па 5 чэрвеня 2024 года з 18:00 да 20:30 па Мінску, Вільні і Кіеву (17:00 па Варшаве, 19:00 па Тбілісі). Ён цалкам практыкаарыентаваны і прадугледжвае актыўны ўдзел навучэнцаў у дыскусіях і выкананні практычных заданняў падчас вэбінараў.

    Чым карысны SMART-курс?

    • Даведаешся пра важнасць, (не-)эфектыўнасць і сучасныя трэнды выкарыстання дэзінфармацыі і прапаганды ў анлайн-прасторы Беларусі.
    • Высвятліш, што могуць рабіць журналісты, каб самім не патрапіць у «пастку» і не зацягнуць у яе сваю аўдыторыю.
    • Прыдбаеш працуючыя методыкі выкрыцця фэйкаў па адкрытых крыніцах з практыкі работы рэдакцый, а таксама матрыцу аналізу наратываў.
    • Патрэніруешся выкарыстоўваць метады прэбанкінгу і дэбанкінгу прапаганды. 
    • Створыш уласны алгарытм для выкрыцця і дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў.

    З якіх вэбінараў складаецца SMART-курс?

    • Асаблівасці сучаснай дэзінфармацыі і прапаганды: параўнальныя даследаванні і кейс Беларусі. Стас Гарэлік, эксперт Цэнтра Новых Ідэй — 15 мая.
    • Як выкрываць прапагандысцкія фэйкі па адкрытых крыніцах — практыка рэдакцыі. Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.news — 22 мая.  
    • Як прапаганда маніпулюе свабоднай прэсай: пасткі, ў якія патрапляюць тыя, хто хоча як лепей. Ганна Мірочнік, медыяаналітык, эксперт па інфармацыйнай гігіене і распрацоўцы камунікатыўных стратэгій — 29 мая.
    • Дэканструкцыя наратываў прапаганды. Паўлюк Быкоўскі, старшы аналітык Media IQ — 5 чэрвеня.

    Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць па заканчэнні сертыфікат.

    Рэгістрацыя на курс магчымая да 14.05.2024, 17:00 па Мінску.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Удзельнікі, якія прайшлі конкурсны адбор, атрымаюць запрашэнне і спасылку на канферэнцыю на платформе ZOOM за дзень (14 мая), а таксама за гадзіну да пачатку першага вэбінара, які адбудзецца 15 мая а 18.00 па Мінску, Вільні, Кіеву, 17:00 па Варшаве, 19:00 па Тбілісі.

    Смарт-курс «Выкрываем правільна. Аналіз і тэхнікі дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў» ладзіць Фонд ім.Фрыдрыха Эберта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    Чтобы узнать, что у вас есть «безопасная» почта, вычислить адрес, куда вам привозят доставку еды (на квартиру, о которой никто не знает?) или в каких городах вы были, когда оплачивали сервисы в интернете — можно не отбирать ваш телефон или карту. Милиционеры пользуются ботами, которые уже собрали всю эту информацию — например, «Глаз бога». «Медиазона» вместе с «Киберпартизанами» рассказывает, как устроен бот.
    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    Какие данные хранят о пользователях телеграм-боты? Как правильно удалить их из своего аккаунта? Как отличить настоящий бот от фейкового? «Медиазона» отвечает на эти вопросы вместе с разработчиком партизанского телеграма и одним из участников объединения «Киберпартизаны».
    21.08.2023
    Акцэнты

    Стипендии на создание журналистского контента для белорусских медийщиков (до конца 2024 года)

    Эта поддержка покрывает все расходы на производство материалов, а также предполагает авторский гонорар.
    19.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці