Расказваем, як стварыць хатні каворкінг. Гэта павысіць прадукцыйнасць і дапаможа захаваць матывацыю
Кавід змусіў шмат каго перайсці на дыстанцыйную працу, але ў адзіночку можа быць складаней захаваць матывацыю і працаваць стабільна. Сацыяльная адказнасць і больш высокая прадукцыйнасць знаходзяцца ўсяго за пару клікаў ад вас, піша Wired.
Дыстанцыйная праца дае масу пераваг, але выклікае некаторыя праблемы. Напрыклад, трэба захоўваць матывацыю і выконваць пастаўленыя задачы, калі побач няма калег і так шмат фактараў, якія адцягваюць ад працы.
Каб вырашыць гэтую праблему, можна працаваць разам з іншымі, але не выходзячы з дома.
Спачатку гэта можа здацца дзіўным рашэннем, але яно працуе лепш, чым вы думаеце. Гэта дадае большы ўзровень падсправаздачнасці без асаблівых дадатковых намаганняў.
Калі вы працуеце з кімсьці іншым, хай нават моўчкі, вы са значна меншай імавернасцю паддасцеся спакусе задрамаць пасля абеду ці паглядзець серыялы гадзінку-другую.
Focusmate
Focusmate — адзін з найбольш вядомых сэрвісаў у гэтай галіне. Ён злучае вас з іншым карыстальнікам таго ж сэрвісу, каб вы маглі камфортна працаваць разам.
Усё, што вам трэба зрабіць — гэта адзначыць у Focusmate, калі ў вашым раскладзе ёсць вольны час, і ён падбярэ вам выпадковага партнёра.
Ніякіх свецкіх гутарак і ніякай супольнай працы. Як толькі вы злучыліся адзін з адным, вы мусіце падзяліцца задачай, над якой вы працуеце, а пасля сесці працаваць.
Згодна з унутраным апытаннем карыстальнікаў, праведзеным кампаніяй Focusmate, 93 адсоткі людзей, якія скарысталіся сэрвісам, сказалі, што яна дапамагла ім павысіць прадукцыйнасць.
Нават калі гэтыя карыстальнікі перабольшылі — гэта высокі паказчык. Прынамсі, можна паспрабаваць бясплатна, каб зразумець, ці дапамагае гэта менавіта вам.
Каб выкарыстоўваць Focusmate, вам патрэбныя камера і мікрафон. Праграма працуе з Chrome на настольным кам’пютары і на Android, а таксама з Safari на iPhone і iPad.
Тры бясплатныя 25-ці або 50-ці хвілінныя сеансы на тыдзень сэрвіс дае бясплатна. Неабмежаваная колькасць сеансаў каштуе 5 даляраў у месяц.
Life At Spaces
Life At Spaces выкарыстоўвае іншы падыход, і відэасесія ў каворкінгу, якая працуе аналагічна Focusmate, з’яўляецца толькі адным са складнікаў Life At Spaces. Тут ёсць і іншыя сродкі павышэння прадуктыўнасці, такія як працоўныя сталы для кіравання вашым настроем, музыка для падтрымання канцэнтрацыі, а таксама інструмент для складання спісаў справаў.
Што тычыцца дыстанцыйнай працы, то тут ёсць магчымасць запрасіць іншых карыстальнікаў у сваю лічбавую працоўную прастору, каб яшчэ лепш сканцэнтравацца. У адрозненне Focusmate, вам трэба запрасіць каго-небудзь са знаёмых, але гэта можа падысці вам нават лепш.
Для выкарыстання гэтай функцыі вам спатрэбіцца мікрафон і камера, а таксама спасылка на электронную пошту, якую вы мусіце перадаць аднаму або некалькім калегам па меры неабходнасці.
Выкарыстанне Life At Spaces залежыць толькі ад вас — вы самі абіраеце працягласць сесіяў і стыль выкарыстання, а платформа вельмі гнуткая.
У платформы ёсць процьма магчымасцяў, а некаторыя функцыі (у тым ліку 15 хвілін штодня на гутарку з калегамі), вы атрымліваеце бясплатна. Прэміум-акаўнт каштуе 9 даляраў у месяц.
Зрабіце самі
Каб працаваць з іншымі людзьмі такім чынам, не абавязкова падпісвацца на новую паслугу. Вам проста трэба праграмы для відэазванкоў, такія як Microsoft Teams, Zoom або Google Meet, і нехта, з кім вы хочаце папрацаваць.
Вядома, вы не зможаце скарыстацца функцыямі аўтаматычнага планавання, такімі як у Focusmate, але калі вы самі ўсё арганізуеце, то ў вас ёсць поўны кантроль над тым, як усё адбываецца. У такім выпадку вы самі абіраеце, з кім будзеце працаваць і колькі.
Мы рэкамендуем загадзя дамовіцца пра тое, колькі часу зойме сеанс і як ўзаемадзейнічаць — знайдзіце тое, што вам падыходзіць. Focusmate раіць звесці свецкія гутаркі да мінімуму, але, зноў жа, яны збіраюць разам зусім незнаёмых людзей, а вы можаце прыдумаць іншыя правілы.
Яшчэ адна перавага самаарганізаваных відэасесіяў у тым, што вам не давядзецца асобна за іх плаціць: відэазванкі звычайна бясплатныя ў большасці платформаў.
Чытайце яшчэ:
«Надпіс PRESS не выратуе нас ад стрэлаў расійскіх салдат»: шчыры аповед украінскіх журналістаў пра працу на вайне
Как создать видеоотдел: пособие GIJN для небольших редакций
Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы