Серада — апошні дзень прыёму дакументаў на праграму імя Кастуся Каліноўскага
14 мая 2024
Studium Europy Wschodniej інфармуе аб наборы да 15 траўня на адну з найлепшых стыпендыяльных праграмаў для беларусаў – праграму імя Кастуся Каліноўскага.
Падаць заяўку могуць беларусы:
- якія ў год прыёму або ў год папярэдні яму былі адлічаны з беларускіх ВНУ па палітычных прычынах
- якія па палітычных прычынах не могуць навучацца ў Беларусі
- якія з’яўляюцца выпускнікамі незалежнага Гуманітарнага ліцэю ім. Якуба Коласа ў Менску
Для кандыдатаў, якія не валодаюць польскай мовай, прадугледжаныя моўныя курсы. Пасля заканчэння курсаў стыпендыяты павінны будуць самастойна паступіць у абраны ВНУ, выконваючы ўсе патрабаванні, што прад’яўляюцца замежнікам.
Памер стыпендыі складае 1250 злотых для студэнтаў, якія навучаюцца на моўным курсе і на першым узроўні вышэйшай адукацыі, а таксама 1500 злотых для студэнтаў магістратуры.
Падрабязней аб стыпендыі можна прачытаць на старонцы https://studium.uw.edu.pl/…/nabor-do-programu-im‑k…/
Заяўкі на праграму прымаюцца да 15 траўня 2024 году па адрасе bialorus.studium@uw.edu.pl
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Навіны з‑за кратаў: што вядома пра журналіста году Аляксандра Манцэвіча
15.12.2023
7 чэрвеня Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея
04.06.2024
«Самае прыемнае, калі ёсць зваротная сувязь ад аўдыторыі». Незалежныя медыі падвялі вынікі года і падзяліліся планамі
28.12.2023
Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі
04.03.2024