Прэмія ў галіне журналістыкі расследаванняў для журналістаў і фатографаў. Рэгістрацыя да 30 студзеня 2022 года
Журналісты і фатографы ўсяго свету могуць прыняць удзел у конкурсе з галоўным прызам у 5 000 долараў ЗША.
Фонд Сідні Хілмана Sidney Hillman Foundation уручыць прэмію, якая прысуджаецца журналісцкім расследаванням, што служаць усеагульнаму дабрабыту.
Удзельнічаць могуць журналісты з ўсяго свету, аднак іх працы павінны быць даступны для аўдыторыі ў ЗША.
У гэтым годзе работы прымаюцца ў наступных катэгорыях: кніга; матэрыял або серыя матэрыялаў, размешчаных у друкаваных або анлайн-газетах; матэрыял або серыя матэрыялаў, размешчаных у друкаваных або анлайн-часопісах; матэрыял або серыя матэрыялаў, якія выйшлі ў эфір на радыё або тэлебачанні (матэрыялы даўжынёй не менш за 20 хвілін); онлайн/мультымедыя-публікацыі; каментары і аналітыка.
Акрамя грашовай прэміі, пераможцы атрымаюць аплачаную паездку ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання.
Дэдлайн — 30 студзеня 2022 года.
Падрабязная інфармацыя па-ангельску.