Прэмія CEI за выбітныя заслугі ў сферы журналісцкіх расследаванняў (падацца да 31 мая)
Цэнтральна-еўрапейская ініцыятыва (CEI) і Арганізацыя СМІ Паўднёва-Усходняй Еўропы (SEEMO) завяршаюць прыём на конкурс на атрыманне Прэміі CEI SEEMO Award for Outstanding Merits in Investigative Journalism 2019
Конкурс дзеліцца на дзве катэгорыі: «Прафесійныя журналісты» (4000 еўра) і «Маладыя прафесійныя журналісты» (1000 еўра).
Прэмія мае за мэту ўганараванне працы журналістаў, якія спецыялізуюцца на расследаваннях, і іх унёску ў журналісцкія расследаванні, нягледзячы цяжкія ўмовы, у якіх яны вымушаныя працаваць.
Конкурс адкрыты для грамадзян 18 дзяржаў: Албаніі, Аўстрыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэшскай Рэспублікі, Венгрыі, Італіі, Македоніі, Малдовы, Чарнагорыі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі і Украіны.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 мая 2019 года, а 23:59 CET.
За дадатковай інфармацыяй пішыце на press@cei.int
Журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвічатрымаў міжнародную прэмію за расследаванні дзейнасці казакаў