• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як напісаць першы артыкул у Вікіпедыю: майстар-клас (5 чэрвеня)

    Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпедыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць.

    Калі дабудзецца першая сустрэча?

    Удзельнікаў чакаюць:
    — анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 па Мінску і Вільні (17:30 — Варшава, 19:30 — Тбілісі);

    - афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Cre­ate Cul­ture Space (Вільня).

    Эксперт на першай сустрэчы — Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі

    Пра што вы даведаецеся?

    • Ці праўда, што артыкул у Вікіпедыю можа напісаць любы школьнік?
    •  Хачу зрабіць артыкул у Вікіпедыю, з чаго пачаць?
    •  Якую структуру мае артыкул Вікіпедыі?

     Арганізатары абяцаюць адказаць на гэтыя і іншыя пытанні падчас сустрэчы. І раяць браць з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці