«Пераехаўшыя»: гісторыі пераезду ў розныя краіны ад беларускіх журналістаў. Кожную сераду. Анлайн а 19:00
Два апошнія гады параскідалі беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц па свеце. Наша журналістыка сёння робіцца не толькі з Менску, але і з Вільні, Варшавы, Прагі, Кіева, Батумі, Берліна і многіх іншых гарадоў.
Як ім працуецца?
Ці лёгка ўладкавацца ў той ці іншай краіне, арганізаваць свой куток на чужыне?
Дзе знайсці натхненне?
Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?
БАЖ запускае цыкл анлайн-сустрэч з калегамі і каляжанкамі па ўсім свеце.
Кожную сераду мы сустракаемся ў Zoom, дзе калегі будуць дзяліцца ўласным досведам, а мы ўсе будзем мець магчымасць задаваць пытанні, дзяліцца гісторыямі, лайфакамі і парадамі.
Мадэратарка сустрэч – журналістка Алёна Дубовік.
Другая сустрэча адбудзецца ў сераду 12 кастрычніка, а 19:00 (Менск).
Простая РЭГІСТРАЦЫЯ
Цікавыя госці:
Алена Прыходзька са Швейцарыі
З трыма няпоўнагадовымі дзецьмі ды маці сталага ўзросту Алена вырашае бегчы з Украіны, у якой ужо ідзе вайна, у Швейцарыю.
Чаму менавіта такі выбар? Ці проста легалізавацца і жыць у краіне мільянераў?
Алена працягвае заставацца ў беларускай журналістыцы, але таксама пачынае афіцыйна працаваць у Швейцарыі.
Як сумяшчаць і дзе браць сілы на вялікую сям’ю, уладкаванне жыцця ў новай краіне ды яшчэ на некалькі прац?
Аліна Рудзіна з Украіны (Львоў )
Аліна не толькі застаецца ва Украіне, але, як сама кажа, намагаецца працягваць там працу «Прэсс-клубу» – ладзіць розныя івенты ды сустрэчы. Аліна – рэдактарка Пресс-клубу.
Пра жыццё ў ваеннай Украіне ды стаўленне да беларусаў, пра тое, дзе браць рэсурсы каб заставацца ў прафесіі.
Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ. Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.