• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся прыём заявак на конкурс «ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе 2018»

    Абвешчаны трэці конкурс «ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе 2018».

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца тэлекампаніі, прадусарскія кампаніі, журналісты, рэжысёры, прадзюсары і іншыя прафесіяналы ў медыя-галіне з шасці краінаў Усходняга Партнёрства Еўразвязу – Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

    Прэмія «ADAMI Media Prize 2018» прысуджаецца за лепшыя тэлевізійныя праграмы і фільмы, а таксама онлайн-праграмы, якія тычацца тэм міграцыі, інтэграцыі; этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці. Гэта ўнікальная магчымасць для медыяпрафесіяналаў прадставіць свае аўдыё-візуальныя працы на міжнароднай арэне, а таксама ўсталяваць кантакты з тэлевізійнымі каналамі. Пераможцы ў кожнай з шасці намінацыяў узнагароджваюцца грашовымі прызамі.

    Дадаткова, кожнаму ўдзельніку конкурсу «ADAMI Media Prize 2018», які мае досвед у журналістыцы і валодае расейскай, нямецкай ці французскай мовай на працоўным узроўні, даецца магчымасць падаць заяўку на стыпендыю ADAMI для праходжання стажыроўкі на каналах Deutsche Welle (Берлін, Германія), MDR (Лейпцыг, Германія) або ARTE (Страсбург, Францыя)

     

    Конкурс адкрываецца 1‑га лютага 2018 года. Даты заканчэння прыёму заявак:

    2018/07/01 – для матэрыялаў, апублікаваных паміж 2016/10/11 і 2017/12/31

    2018/10/01 – для матэрыялаў, апублікаваных паміж 2018/01/01 і 2018/10/01

     

    Прэмія «ADAMI Media Prize 2018» прысуджаецца ў шасці намінацыях:

    1. ADAMI Медыя Прыз у галіне культурна-забаўляльных праграм і фільмаў (гульнявыя фарматы)

    2. ADAMI Медыя Прыз у галіне інфармацыйных праграм і фільмаў (неігравыя фарматы)

    3. ADAMI Медыя Прыз за навінавыя праграмы і неігравыя кароткаметражныя фільмы

    4. Малады ADAMI

    5. ADAMI Онлайн Прыз за вэб-старонку

    6. ADAMI Онлайн Прыз за онлайн-відэа.

     

    Для атрымання дадатковай інфармацыі і падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе заходзьце на наш сайт adamimediaprize.eu

    Сесія міжнароднага журы для вызначэння намінантаў і пераможцаў конкурсу адбудзецца ў кастрычніку 2018 у Мінску (Рэспубліка Беларусь).

    Пераможцы будуць абвешчаныя на цырымоніі ўзнагароджання ў Кішынэве (Рэспубліка Малдова) у лістападзе 2018, якая будзе транслявацца па міжнародных тэлеканалах.

    ADAMI Media Prize фінансуецца Міністэрствам замежных справаў Германіі і Pro­Cre­d­it Hold­ing (Германія).

     

    Чакаем вашых заявак!

    ADAMI Медыя Прыз за Культурная Разнастайнасць

    Вуліца Е. Габашвили №14

    Тбілісі 0108, Грузія

     

    Медыя камунікацыі: office@adamimediaprize.eu

    Рэгістрацыя: registration@adamimediaprize.eu

    Вэб-старонка:  adamimediaprize.eu

    Тэл.: +995 32 2984072

     

    Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь:

    Мінск 220065

    а/с 36

    Ada­mi Media Prize Belarus

    +375 29 6 244 322

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці