Пачаўся прыём матэрыялаў на журналісцкі конкурс «Жыццё пад сэрцам» (да 31 сакавіка)
Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў абвяшчае прыём матэрыялаў на журналісцкі конкурс у абарону жыцця “Жыццё пад сэрцам”. У конкурсе могуць удзельнічаць журналісцкія матэрыялы на беларускай і рускай мовах, апублікаваныя ў беларускіх СМІ, інтэрнэт-парталах ці блогах у 2016 годзе і да 31 сакавіка 2017 года ўключна.
“Мы вельмі ўдзячныя ўсім журналістам і блогерам за ўжо апублікаваныя матэрыялы на тэму абароны жыцця, але мы таксама заклікаем да актыўнага стварэння пралайф-матэрыялаў у лютым-сакавіку, каб падтрымацьбеларускі пралайф-рух і змены ў заканадаўства аб ахове здароўя”, — адзначыла кіраўніца СХЖБ Вікторыя Чаплева.
“Тым, у каго няма магчымасці апублікаваць свае матэрыялы у СМІ і блогах, Krynica.info з задавальненнем прадаставіць сваю пляцоўку”, — заявіў галоўны рэдактар парталу Максім Гацак.
Матэрыялы прымаюцца да 31 сакавіка ўключна на адрас slovaby@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “На конкурс”, а ў самім лісце паведаміць дату і месца першай публікацыі, а таксама прозвішча і імя аўтара тэксту.
Матэрыялы будзе ацэньваць журы ў складзе:
Хрысціна Лялько, галоўны рэдактар часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера».
Сяргей Паднюк, дырэктар Мінскага тэалагічнага інстытуту хрысціян веры Евангельскай.
Вольга Кавалькова, кіраўніца кампаніі “У абарону жыцця”.
Дасланыя матэрыялы будуць ацэньвацца паводле іх сацыяльнай значнасці, актуальнасці і ўздзеянні на чытача; логіцы падачы, адпаведнасці заяўленай тэмы і раскрыццю галоўнай думкі; па наяўнасці у іх хрысціянскіх каштоўнасцяў, пазбяганні варожасці.