• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    The New York Times запрашае фатографаў на партфоліа-рэвю ў анлайн-фармаце (19 студзеня)

    Фотааддзел The New York Times, Photoville і Вышэйшая школа журналістыкі Крэйга Ньюмарка пры Гарадскім універсітэце Нью-Ёрка запрашаюць фатографаў з усяго свету, якім ужо ёсць 18 гадоў, прыняць удзел у 2023 New York Portfolio Review.

    Калі: 25 і 26 сакавіка 2023 года.
    Фармат: анлайн у Zoom.
    Удзел: бясплатны.
    Дэдлайн падачы заяўкі: 19 студзеня, 23:59 EST (20 студзеня, 05:59 CET).

    У гэтым годзе 80 адабраных фатографаў будуць мець магчымасць сустрэцца з 80-ці лепшымі фотарэдактарамі, выдаўцамі, куратарамі і ўладальнікамі галерэй. Агляд прац будзе віртуальным і пройдзе праз Zoom.

    Да ўдзелу ў партфоліа-рэвю прымаюцца ўсе віды фатаграфіі.

    Партфоліа-рэвю збірае членаў фатаграфічнай супольнасці, каб падзяліцца працамі, абмяняцца ідэямі, дапамагчы адзін аднаму – і павесяліцца.

    Як праходзіць партфоліа-рэвю

    У нядзелю 19 сакавіка адбудуцца анлайн-семінары і прэзентацыі для фатографаў, прысвечаныя працы з куратарамі і фотарэдактарамі, вядзенню бізнесу і заключэнню кантрактаў, рэдагаванню і апрацоўцы ўласных фатаграфій і самадапамогі.

    Усяго кожны ўдзельнік атрымае магчымасць сустрэцца з васьмі крытыкамі. Чатыры сустрэчы адбудуцца ў суботу 25 сакавіка і чатыры ў нядзелю 26 сакавіка. Для ўдзелу вы павінны мець магчымасць прысутнічаць абодва дні.

    Патрабаванні да заяўкі:

    Адзін аўтар можа даслаць не больш за 20 фотаздымкаў з аднаго або двух праектаў.

    Файлы павінны быць у фармаце JPEG, мець 1,500 пікселяў па доўгім баку, мець разрознасць 72 D.P.I. Файл павінен быць менш за 4 МБ кожны.

    Да 25 лютага 2023 года арганізатары паведамяць, хто будзе прыняты.

    Падаць заяўку

    Звярніце ўвагу: фатографы, якія прысутнічалі на леташнім аглядзе, не маюць права падаваць заяўкі. Тыя, хто прысутнічаў адзін раз у мінулыя гады, могуць падаць заяўку на сёлетняе партфоліа-рэвю, але яны павінны падаць новую працу. Не могуць падаць заяўку тыя, хто ўжо быў на аглядзе двойчы.

    Падрабязней пра ўмовы і спіс рэцэнзентаў

    Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, напішыце арганізатарам на newyorkportfolioreview@gmail.com 

    Чытайце яшчэ:

    Адціснуць TUT.BY не атрымалася, але мары пра нейкі «моцны медыяхолдынг» засталіся

    «Кожны вызвалены палітвязень — гэта ўжо маленькая перамога, якая набліжае нас да галоўнай мэты». Сваякі палітвязняў выпусцілі зварот да міжнародных лідэраў

    «Дождь» переезжает из Риги в Амстердам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці