• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навучальны курс «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання» (дэдлайн 6 студзеня)

    Мінск-Вільня. 13.01.2017—25.02.2017

    Адразу пасля Калядаў у Мінску стартуе навучальны курс для фотажурналістаў «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання».

    Навучанне будзе праходзіць у некалькі этапаў: інтэнсіў расійскага дакументальнага фатографа Мішы Дамажылава, праца над персанальнымі праектамі пад куратарствам беларускага фотажурналіста Сяргея Балая,  арганізацыя выставы ў Мінску і майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні.

    Па выніках курса ўдзельнікі распрацуюць уласную метадалогію па стварэнню фотапраектаў «ад ідэі да рэалізацыі і прасоўвання».

    Першы этап: 13.01.—15.01.2017. Майстар-клас Мішы Дамажылава 

    Каб рэалізаваць дакументальны фотапраект, трэба знайсці тэму, прыдумаць канцэпцыю, выбраць візуальную мову, атрымаць доступ, дабрацца да месца, затрымацца «у полі», выйсці з яго, зрабіць круты адбор, выдатны постпрадакшн і ў выніку прасунуць прадукт, які атрымаўся.

    На кожным этапе фатографа чакаюць горкія расчараванні. Яны могуць суправаджацца вострым жаданнем памяняць тэму праекта, пачаць усё наноў і нават завязаць з фатаграфіяй назаўсёды. Але ўсяго гэтага можна пазбегнуць, калі ведаць, што самае галоўнае – гэта матывацыя.

    З дакументальным фатографам і куратарам Школы сучаснай фотажурналістыкі «ДокДок Док» Мішам Дамажылавым удзельнікі майстар-класа цягам трох дзён вывучаць этапы стварэння фотапраекта, даведаюцца пра ўсе пасткі, у якія так лёгка патрапіць фотажурналісту, і выпрацуюць стратэгію іх пераадолення. Вынікам для кожнага з удзельнікаў стане гатовая канцэпцыя персанальнага праекта і здымкі, якія распачынаюць працу над ім.

    Міша ДАМАЖЫЛАЎ

    Расійскі фотажурналіст, дакументальны фатограф.

    Пераможца і фіналіст прафесійных конкурсаў NPPA, Grand Award HPA (UNESCO), Sony WPA, LensCul­ture Expo­sure Awards, Atlanta Pho­to­jour­nal­ism. Пачынаючы з 2010 года, публікаваўся ў дзесятках СМІ у Расіі і за мяжой, прымаў удзел у выставах у Расіі, Галандыі, Канадзе, Малайзіі, Грузіі, Польшчы, Кітаі. Дадатковая інфармацыя тут

    Другі этап: 16.01–17.02.2017   

    Праца над праектамі пад куратарствам фотарэдактара інтэрнет-газеты naviny.by Сяргея Балая: здымкі, кансультацыі, прамежкавы і фінальны адбор фотаздымкаў для серыі і выставы, распрацоўка канцэпцыі выставы, падрыхтоўка фотаздымкаў да друку. Арганізацыя і адкрыццё выставы.

    Сяргей БАЛАЙ

    Фотажурналіст, фотарэдактар інтэрнет-газеты Naviny.by.

    Займаецца дакументальнай фатаграфіяй з 2010 года,  фотарэдактар TUT.BY з 2014 па 2016 гады. Публікацыі: The Wall Street Jour­nal, The New York Post, Dai­ly Mail, Esquire Rus­sia, Newsweek Pol­s­ka, Stern Mag­a­zine, Time Mag­a­zine, The Guardian.

    Узнагароды і намінацыі: AFP 2014 Pic­tures of the Year, Zuma Press Best Images 2014. Лаўрэат конкурса «Золотая камера-2013» у катэгорыі «Фотарэпартаж», фіналіст конкурса «Пресс фото Беларуси — 2012, 2013, 2014, 2015», фіналіст конкурса «Street Pho­tog­ra­phy from East­ern Europe «East­street-2015», лаўрэат конкурса «Human­i­ty Pho­to Award-2015»,  Doc­u­men­tary Award у катэгорыі «Fes­tiv­i­ties» і Per­for­mance Award у катэгорыі «Tra­di­tion­al Rites». 

    Трэці этап: 24.02–25.02.2017

    Майстар-клас замежнага трэнера па прасоўванні ўласных фотапраектаў, які пройдзе ў Вільні.

    Да ўдзелу запрашаюцца:  Прафесійныя фотажурналісты, якія працуюць у СМІ і зацікаўленыя ў падвышэнні сваёй кваліфікацыі ў галіне стварэння асабістых фотапраектаў.

    Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе  «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання» прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ»  па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Pho­to») да 6 СТУДЗЕНЯ.

    Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

    1. АБАВЯЗКОВА партфоліа з 15 здымкаў.

    2. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

    3. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці