• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набор на праграму падтрымкі і разьвіцьця беларускіх НДА (да 22 чэрвеня)

    Асацыяцыя Усходнееўрапэйскі дэмакратычны цэнтр (Варшава) аб’яўляе набор удзельнікаў на праграму падтрымкі і разьвіцьця беларускіх няўрадавых арганізацыяў і нефармальных ініцыятываў.

    Калі Вы хочаце разьвіваць свае навыкі ў сфэры працы з валанторамі і / або аналізу патрэбаў мэтавай аўдыторыі, а таксама абменьвацца вопытам з іншымі арганізацыямі — гэта праграма для вас.

    Праграма ўключае разнастайныя фарматы падтрымкі і мерапрыемствы. Першы этап адбудзецца ў рэжыме анлайн.

    Першае мерапрыемства — «Дні натхненьня»: анлайн-сустрэчы з польскімі экспэртамі, адбудзецца 29–30 чэрвеня 2020 г. Два поўных дні сустрэчаў створаць магчымасьць выбраць цікавую для вас тэматыку, задаць пытаньні і пачуць меркаваньне экспэртаў.

    За гэтыя два дні вядомыя экспэрты і практыкі з Польшчы падзеляцца ведамі і натхняльнымі прыкладамі ў сфэры валантэрства (гарадзкое валантэрства, валантэрства  сэньёраў, валантэрскі рух у школах, разьвіцьцё інтэрнэт-плятформаў для валантэрства і інш.), аналізу патрэбаў мэтавай аўдыторыі (навошта выяўляць чаканьні адрасатаў праектаў, як гэта рабіць, пасьпяховыя прыклады ў арганізацыях рознага кірунку: культурных, адукацыйных, дабрачынных, сацыяльных). Мы абмяркуем таксама чаму арганізацыям і лідэрам варта супрацоўнічаць адно з адным і перавагі ад наладжваньня партнэрстваў.

    Мерапрыемства будзе суправаджацца сінхронным перакладам на расейскую мову.

    Прысутнасьць і актыўнасьць падчас «Дзён натхненьня» з’яўляецца адначасова адборам у наступныя этапы праграмы, першым зь якіх будуць: спэцыялізаваныя воркшопы на тэму:

    1) Валантэрства — воркшоп для каардынатараў валантэраў: як знайсьці валантэра, наладзіць з ім доўгатэрміновыя, трывалыя стасункі, вызначыць правілы яго працы, матываваць яго і да т. д.

    2) Аналіз патрэбаў мэтавай аўдыторыі Вашых дзеяньняў: як вызначыць што і для чаго трэба тым, з кім і для каго мы працуем? Як на практыцы праводзіць аналіз, інтэрпрэтаваць і ўжываць яго вынікі?

    У якасьці бонуса прапануем воркшоп “Маркетынг у сацсетках і кібербясьпека ў працы НДА».

    У чарговых этапах праграмы будзем прапаноўваць актыўнасьці, звязаныя з супрацоўніцтвам з іншымі арганізацыямі.

    Умовы ўдзелу:

    • да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў і нефармальных ініцыятываў;

    • запрашаем ня больш за 2 удзельнікі ад адной арганізацыі / ініцыятывы

    • кожны жадаючы прыняць удзел праграме павінен запоўніць анкету  у электронным выглядзе (скан з подпісам не патрабуецца) і адправіць яе па адрасе nabor@eedc.org.pl да 12 чэрвеня 2020 г.

    Down­load (XLSX, 12KB)

    • да анкеты неабходна прыкласьці рэкамэндацыйны ліст ад беларускай няўрадавай арганізацыі / ініцыятывы, іншай чым тая, ад якой вы падаеце заяўку, у фармаце скана з подпісам асобы, якая дае рэкамэндацыю. Спэцыяльнай формы ліста не патрабуецца.

    • падача анкеты азначае жаданьне і гатоўнасьць прыняць удзел ва ўсіх кампанэнтах першага этапу праграмы.

    Вынікі набору паведамім да 22 чэрвеня 2020 г. У выпадку пытаньняў звяртайцеся, калі ласка, да каардынатаркі, Магдалены Пшеор (Mag­dale­na Prze­or) у Sig­nal: +48510168111.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці