• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Майстар-клас «Лайфхакi паспяховай супрацы СМІ і НДА», 1 верасня. Запрашаем!

    1 верасня з 12.15 да 14.00 у зале "Віцебск" (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Раў (IBB Мінск)) вядомая журналістка і медыятрэнерка, сябра ГА "БАЖ" Марына Загорская правядзе майстар-клас "Лайфхакi паспяховай супрацы СМІ і НДА".

    Запрашаем журналістаў і актывістаў, уваход вольны!

    Падчас майстар-класу вы зможаце даведацца, як напісаць ідэальны прэс-рэліз, як арганізаваць з медыя супольныя спецпраекты, як знайсці «сваіх» журналістаў і шмат іншага — карыснага ды цікавага.

    Майстар-клас Марыны Загорскай адбудзецца ў межах Першага гарадскога сацыяльнага фестывалю IBB Jubiläums­Fest.

    Важна: можна прыходзіць разам з дзецьмі. Падчас фестывалю будзе асобная дзіцячая праграма.

    Дата: 1 верасня (нядзеля).

    Месца: Мінск, пр. Газеты «Праўда», 11.

    Час: 12:15 – 14:00.

    Уваход: бясплатны на ўсе мерапрыемствы фестывалю.

    Падзея ў Face­book

     

     #25ibbminsk #ibb­min­sk #IBB­Ju­biläums­Fest

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці