Дзяніс Місюля: Як прыдумаць айдэнтыку, якая прыносіць прыбытак? (22 красавіка, Вільня)
22 красавіка ў 18:00 у СreateCulture Space адбудзецца лекцыя пра айдэнтыку ад беларускага брэндолага, заснавальніка агенцтва MOLOKO Дзяніса Місюлі.
Арганізатары плануюць серыю лекцый ад ўладальніка дзвюх узнагарод Еўрапейскай прэміі дызайна і камунікацый Red Dot у галіне брэнд-камунікацый, узнагарод Crystal Adstars і Muse Platinum Дзяніса Місюлі.
Першая лекцыя, 22 красавіка, будзе прысвечана тэме айдэнтыкі. Як прыдумаць такую, якая прынясе прыбытак і атрымае ўзнагароду на Red Dot Design Award?!
Дзяніс раскажа пра тое, чаму ў аднаго брэнда ёсць ідэя, а ў іншага яе ніхто не заўважае. У межах лекцыі вы атрымаеце практычныя парады, як шукаць і развіваць ідэі для брэндаў і як рабіць іх рабочымі, а значыць прыбытковымі.
Калі: 22 красавіка, 18:00. Уваход вольны
Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
Мова івэнта: RU