• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лабараторыя даследаванняў ад Цэнтра новых ідэй (дэдлайн — 7 ліпеня)

    Цэнтр новых ідэй распачаў набор на адукацыйную праграму «Лабараторыя даследаванняў». Яе мэта — дапамагчы маладым беларускім даследчыцам і даследчыкам, а таксама тым, хто працуе з інфармацыяй, атрымаць веды па правядзенні рэальных сацыялагічных даследаванняў і паспрабаваць на практыцы мову праграмавання R для прыкладнога аналізу дадзеных з гэтых даследванняў.

    Калі: з 11 ліпеня па 3 жніўня 2024 года.

    Дзе: анлайн.

    На курс запрашаюць  маладых беларусак і беларусаў ва ўзросце да 30 гадоў, якія жадаюцць стаць даследчыцамі і даследчыкамі ў аналітычных цэнтрах, развівацца ў сацыялогіі, паліталогіі і аналітыцы дадзеных.

    Важна! Няўнасць ведаў і навыкаў ў статыстыцы і праграмаванні не патрабуецца. Пажаданы сярэдні ўзровень ангельскай мовы (вышэй за B1).

    Тэмы курса:

    • Як вывучаць грамадства і рабіць гэта правільна.
    • Пра што кажуць (сацыялагічныя) дадзеныя і як іх “чытаць”.
    • Комплексны кантэнт-аналіз: ад якаснай катэгарызацыі да колькаснай апрацоўкі дадзеных.
    • Hands-on практыкум па R: апрацоўка рэальных даследчых дадзеных (на прыкладзе дадзеных Chatham House).
    • Як дадзеныя даюць адказы на пытанні: увядзенне ў рэгрэсійны аналіз.
    • Recap сесія і абмеркаванне прыкладаў топавых даследаванняў.
    • Як праводзіць эксперыменты прама ў апытаннях: увядзенне ў апытальныя эксперыменты.
    • Hands-on практыкум па R: апрацоўка рэальных даследчых дадзеных (рэгрэсійны аналіз і візуалізацыя).
    • Як правільна задаваць пытанні ў сацыялагічных даследаваннях.

    Лепшыя ўдзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць гадавыя падпіскі на Dat­a­Camp для далейшага развіцця сваіх навыкаў у праграмаванні (R, Python і нават AI) і статыстыцы, а таксама кнігі ад топавых вучоных пра тое, як добра і з карысцю праводзіць сацыялагічныя даследаванні.

    Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2024, 23:59 па Мінску.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці