Конкурс на ўдзел у Чацвертым Зімніку разнастайнасці (да 9 кастрычніка)
Ён будзе праходзіць з 9 па 12 лістапада 2023 года ў Грузіі. «Журналісты за талерантнасць» запрашаюць узяць удзел маладых журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір актывістаў_к з Беларусі (ад 18 гадоў).
Арганізатары пішуць, што праз моцны адукацыйны і эмацыйны чыннік практычнага ўдзелу кожнага і кожнай, ўдзельнікі_цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну «мова варожасці», стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай і актывісцкай дзейнасці.
Гэты конкурс для вас, калі вы:
-
Актыўна цікавіцесь праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
-
Маеце пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці;
-
Гатовыя працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Зімніка;
-
Можаце ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Зімніка разнастайнасці;
-
Гатовыя актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Летніка і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Дэдлайн заяўкі: 9 кастрычніка 2023 года.
Што даслаць: заяўку на ўдзел. У яе павінна быць кароткае CV і матывацыйны ліст. Таксама трэба дадаць спасылку на прынамсі адну старонку ў сацыяльных сетках па электронным адрасе: j4t-belarus@protonmail.com.
Што арганізатары гарантуюць: харчаванне і пражыванне ў двухмесных нумарах (прыватныя выпадкі могуць быць абмеркаваны з арганізатарамі), выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення, а таксама трансфер ў аэрапорт і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо цягніком).