• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc запрашае на адукацыйную праграму (дэдлайн — 10 красавіка)

    Pho­toArt­Doc — гэта беларускі фестываль фатаграфіі з тэматыкай на стыку дакументалістыкі і мастацтва.  Праграма фестывалю складаецца з дзвюх частак — адукацыйнай і конкурснай. Адукацыйная праграма пройдзе ў перыяд з красавіка па жнівень 2024 года.

    У рамках адукацыйнага модуля на конкурснай аснове будуць сфарміраваныя 3 навучальныя групы. Пад кіраўніцтвам ментараў, удзельнікі гэтых груп на 4 месяцы пагрузяцца ў насычаны творчы працэс навучання і стварэння фотапраектаў. Серыя агульных анлайн-сустрэч, індывідуальная праца з ментарамі, распрацоўка і рэалізацыя ўласнага фотапраекта, а таксама лекцыі і творчыя сустрэчы з запрошанымі экспертамі. Усё ў анлайн-фармаце.

    Хто можа падаць заяўку?

    Праект адкрыты для ўсіх беларускіх аўтараў, незалежна ад узроўню навыкаў і досведу ў фатаграфіі, а таксама незалежна ад месца жыхарства. Асноўны крытэрый — жаданне развівацца ў галіне дакументальнай і праектнай фатаграфіі.
    Узрост удзельнікаў 18+.

    Ментары адукацыйнай праграмы і тэмы

    Сяргей Гудзілін — Дакументальная фатаграфія ў СМІ, праектная і мультыжанравая фатаграфія.

    Кацярына Кузьмічова — Фотапраект, Візуальны сторытэлінг і мультымедыя.

    Таццяна Ткачова — Дакументальная і постдакументальная фатаграфія, этапы працы над персанальным праектам.

    У рамках курса ўдзельнікі будуць вывучаць і даследаваць магчымасці розных медыумаў, а таксама ствараць суцэльнае візуальнае выказванне рознай тэматыкі. Вывучаць тактыку прасоўвання сваіх праектаў. Пройдуць усе этапы працы над персанальным праектам: ад ідэі і пошуку візуальнага рашэння да прэзентацыі працы на партфоліё-рэвю і наступнай публікацыі, удзелу ў выставе і г.д.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    • матывацыйны ліст — да 1000 знакаў
    • партфоліё – да 30 фатаграфій (адзінкавыя здымкі альбо 2 фотапраекты/фотагісторыі).

    Падрабязней можна даведацца тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці