• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Феномен Midjourney: чаму гэтая нейрасетка стала мегапапулярнай і як ёй карыстацца?

    "Наша Ніва" прыводзіць простую і пакрокавую інструкцыю.

    Усё так, гэты арт на застаўцы артыкула не зроблены звычайным чалавекам. Яго стварыў штучны інтэлект пад назвай Mid­jour­ney, які набраў вялікую папулярнасць з моманту свайго з’яўлення ў чэрвені 2022 года.

    Гэтая нейрасетка здольная ператвараць у карцінку абсалютна любы тэкставы запыт карыстальніка, часам робячы гэта лепш за шматлікіх рэальных вэб-дызайнераў і генеруючы адразу некалькі варыянтаў напісанага вамі пажадання. 

    Для таго, каб пачаць ёй карыстацца, трэба выканаць наступныя крокі:

    • Усталюйце сабе на прыладу дадатак Dis­cord (ёсць у крамах Google Play і App Store) і стварыце там свой уласны акаўнт. У самім дадатку падтрымліваюцца руская і ўкраінская мовы, а беларускай, на жаль, няма.

    • Пасля гэтага прайдзіце па запрашальнай спасылцы на афіцыйны сервер Mid­jour­ney альбо знайдзіце яго самастойна ў пошукавіку Dis­cord (значок пошуку будзе ўнізе ў цэнтры галоўнага экрана дадатка).

    • Затым знайдзіце раздзел News­com­er Rooms і зайдзіце ў адзін з чатаў New­bies (напрыклад, у new­bies-135 ці любы іншы).

    • У абраным чаце будзе знаходзіцца мноства іншых карыстальнікаў, якія будуць там рэгулярна рабіць тэкставыя запыты і атрымліваць гатовыя карцінкі. Каб зрабіць тэкставы запыт, напішыце ўнізе ў радку /, і адразу ж з’явіцца спіс розных каманд.

    • Націсніце на каманду /imagine і затым напішыце сваё тэкставае пажаданне на англійскай мове, пасля чаго з’явіцца некалькі візуальных варыянтаў вашага запыту. 

    • Рэкамендуем апісваць сваё жаданне больш падрабязна, каб Mid­jour­ney даў больш якасныя і дакладныя вынікі (Напрыклад: on a life­less plan­et a huge robot with a small boy are walk­ing in the ruined alien’s city — на планеце, на якой ніхто не жыве, велізарны робат і маленькі хлопчык шпацыруюць па разбураным горадзе прышэльцаў).

    • Пад атрыманымі артамі вы ўбачыце значок паўтору генерацыі, а таксама кнопкі «U1, U2, U3, U4» і «V1, V2, V3, V4». Верхні радок — гэта выбар адной з карцінак, якая створыцца асобна ў больш дэталізаванай і высокай якасці; ніжні радок — гэта выбар карцінкі, на аснове якой згенеруюцца яшчэ чатыры варыянты. Усе гэтыя арты можна спампоўваць сабе на прыладу (альбо калажам, альбо асобнымі карцінкамі).

    • У бясплатнай версіі Mid­jour­ney можна зрабіць толькі 25 тэкставых запытаў у адным з вышэйзгаданых агульных чатаў. У платнай версіі для зручнай генерацыі можна выкарыстоўваць асобны Mid­jour­ney bot без усялякіх чатаў, пры гэтым колькасць магчымых запытаў значна павялічваецца. Для платнай падпіскі трэба ўвесці ў адным з чатаў каманду /subscribe. Пачатковы план будзе каштаваць крыху больш за 10 даляраў у месяц.

    Паказваем на прыкладах, як гэта працуе

    1) Партрэт беларускай рамантычнай пары на фоне пейзажаў роднага кута Беларусі — The por­trait of a belaru­sian roman­tic cou­ple with land­scapes of the native land of Belarus on the back­ground.

    2) Беларускі коннік едзе па лесе — Belaru­sian horse­man rides through the for­est. 

    3) У далёкай будучыні чалавек праз акно хмарачоса глядзіць на Мінск — In the far future a man looks at Min­sk through the win­dow of a sky­scraper.

    4) Ілюстрацыя на тэму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — The illus­tra­tion on the top­ic «Christ appears in Grod­no».

    5) «Людзі на балоце» ад беларускага вядомага пісьменніка Івана Мележа — «Peo­ple in the swamp» from belaru­sian well-known writer Ivan Melezh. 

    Чытайце яшчэ: 

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Шэсць наратываў, якія расійская прапаганда распаўсюджвае ў Босніі і Герцагавіне

    Читают УНИАН, смотрят YouTube и устают от новостей: результаты опроса протестной аудитории

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці