• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цікавая праграма «Журналістыка для вырашэння задач будучыні» у Рызе (Рэгістрацыя да 28 ліпеня)

    У 2018 годзе ў чарговы раз OCCRP (Праект па расследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці) разам з медыяцэнтрам Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе арганізуе навучальную праграму «Журналістыка для вырашэння задач будучыні».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/los-retos-del-periodismo-deportivo-en-la-actualidad-1.jpg

    Праграма разлічана на пачаткоўцаў журналістаў/к, якія хацелі б асвоіць новыя прыёмы журналістыкі з акцэнтам на праблематыцы карупцыі і аргзлачыннасці, а таксама пашырыць свае прафесійныя сувязі. Выдаткі пакрываюцца арганізатарамі. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праграме — 28 ліпеня 2018 года.

    Праграма прадугледжвае інтэнсіўны графік заняткаў, якія будуць весці журналісты/кі, рэдактары/кі і іншыя прафесіяналы СМІ з велізарным вопытам работы, у тым ліку ў міжнароднай сферы.

    Мерапрыемствы праграмы «Журналістыка для вырашэння задач будучыні» 2018 году адбудуцца ў Рызе, прычым курс навучання разбіты на тры модуля. Час іх правядзення: з 3 па 7 верасня 2018 года, з 26 па 30 лістапада 2018 года і з 25 па 29 сакавіка 2019 года.

    Трэнінгі будуць прысвечаны такім тэмам, як базавыя навыкі журналістыкі даследаванняў, планаванне і рэалізацыя праектаў, тыповыя схемы функцыянавання аргзлачыннасці і карупцыі, асабістая бяспека журналіста, сучасныя метады пошуку і аналізу дадзеных у інтэрнэце, тэхналогіі шыфравання, абарона крыніц інфармацыі, захаванне этычных прынцыпаў, візуальная журналістыка.

    Максімальны лік удзельнікаў/ц праграмы — 20 чалавек, усе выдаткі арганізатары бяруць на сябе. Удзельнікі і ўдзельніцы абавязаны наведаць усе тры навучальных модуля.

    Кандыдаты і кандыдаткі павінны задавальняць наступным патрабаванням:

    • мець грамадзянства Расіі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны;

    • быць пачаткоўцам і мець імкненне здабыць дадатковыя навыкі журналістыкі даследаванняў (папярэдні вопыт у гэтай сферы неабавязковы, аднак кандыдаты/кі павінны мець за плячыма пэўную практыку журналісцкай працы);

    • перавага аддаецца кандыдатам/кам ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў;

    • праяўляць актыўную цікавасць да журналістыцы;

    • упэўнена валодаць пісьмовай і вуснай ангельскай;

    • мець уласны кампутар, так як пытанне інфармацыйнай бяспекі — важны элемент курсу навучання.

    Крыніца і фота: mediaforfuture.lv

     

    БАЖЫНКІ сёлета адбудуцца ў маёнтку Агініскіх у Залессі 3–4 жніўня. Рэгістрацыя!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці