Завяршаецца рэгістрацыя на журналісцкі фэст БАЖЫНКІ’2018 (3–4 жніўня, маёнтак Агінскіх). Спяшайцеся!
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае сябраў арганізацыі на карпаратыўны фэст “БАЖынкі-2018”.
Сёлета культурніцкі фэст пройдзе ў мясцінах князёў Агінскіх. Рэгістрацыя да 30 ліпеня ўключна.
Палацава-паркавы комплекс Агінскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, маёнтак, у якім гаспадарыў дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі.
БАЖынкі — традыцыйны карпаратыўны фэст БАЖ, які ўключае ў сябе вялікую культурную праграму, прафесійныя дыскусіі, інтэлектуальныя і спартовыя гульні, а таксама выдатны тымбілдынг ля вогнішча.
Сёлета вас чакае:
— захапляльная экскурсія па палацава-паркавым комплексе князёў Агінскіх;
— насычаная культурная праграма;
— паб-квіз;
— прафесійны воркшоп;
— спартовыя конкурсы;
— магчымасць паказаць свае творчыя таленты;
— вечаровае вогнішча, фаершоў і выступ фольк-гурта “Кола”;
— таксама госці свята паўдзельнічаюць у гульні — змаганні супраць навалы зомбі, а тыя, хто пераможа, атрымаюць ганаровае званне выратавальніка чалавецтва 🙂
Забудзь пра дэдлайны, рэйтынгі і колькасць знакаў. Толькі Агінскі, свята і рэлакс!
Умовы: Фэст будзе праходзіць два дні. Даезд у Залессе будзе арганізаваны раніцай 3 жніўня (пятніца), вяртанне — увечары 4 жніўня (субота). Фэст праводзіцца для сябраў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Для ўдзельнікаў будзе арганізаваны начлег, але жадаючы змогуць узяць з сабой намёты — для іх будзе адведзена адмысловае месца.
Што такое БАЖынкі: