• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуска-нямецкі форуме па абмене досведам «Сase Exchange Weekend», 9–10 снежня, Мінск

    BY-German CSO Forum 9-10 December 2017

    Прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый ды ініцыятыў з Беларусі, а таксама валанцёры і маладыя спецыялісты запрашаюцца да ўдзелу ў Беларуска-нямецкім форуме па абмене досведам «Сase Exchange Week­end», які адбудзецца 9–10 снежня 2017 г. у Мінску.

    Мэта форума — абмяняцца лепшымі практыкамі паміж прадстаўнікамі нямецкіх і беларускіх арганізацый у наступных абласцях: рэгіянальныя праекты, нефармальная адукацыя і моладзь, правы чалавека, сацыяльная інклюзія, ахова навакольнага асяроддзя, культура. Таксама ў беларускіх арганізацый будзе магчымасць наладзіць новыя партнёрствы з нямецкімі калегамі.

    Апошні дзень рэгістрацыі на форум — 30 лістапада 2017 г.

    У праграме — панельная дыскусія, майстар-класы, прамы абмен досведам, выстава беларускіх НДА, вывучэнне найбольш удалых кейсаў, прэзентацыя магчымасцей, якія прапануе Федэратыўная Рэспубліка Германія для Беларусі. Абяцаем цікавы фармат.

    Арганізатары форума: ОДБ Брусель, установа «Human Con­stan­ta», нямецкая кансалтынгавая арганізацыя КоопФорум Інтэрнацыяналь (Германія).

    Партнёры форума: Установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», коледж Ліберал артс у Беларусі  «ECLAB».

    Больш падрабязнасцей па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці