Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў ад Free Belarus Center (дэдлайн — 10 красавіка)
Free Belarus Center запрашае беларускіх актывістаў_ак і журналістаў_ак, што знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі, прыняць удзел у 6‑месячнай праграме.
У рамках акселератара ўдзельнікі_цы будуць працаваць над сваімі ідэямі расследаванняў, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваёй працы.
Ментары праграмы:
- Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.by;
- Аляксей Карпека, першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст European Press Prize, BuroMedia;
- Айганыш Айдарбекава, расследавальніца Bellingcat.
Варта падаць заяўку, калі вы:
- журналіст_ка ці актывіст_ка з малым досведам вядзення расследаванняў ці ўвогуле без яго;
- жадаеце навучыцца бяспечна праводзіць рэсёрч, збіраць і аналізаваць адкрытыя дадзеныя;
- маеце ідэю расследавання, накіраванага на дэмакратызацыю Беларусі і падтрымку грамадзянскай супольнасці;
- хочаце атрымаць ментарскую і фінансавую падтрымку вашай ідэі.
Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі для расследавання, над якой вы хочаце працаваць.
Дэдлайн рэгістрацыі — 10 красавіка 2024 года.
Акселератар складаецца з двух этапаў.
Першы этап
- Удзел у выязным трэнінгу 1–3 траўня;
- Пітчынг ідэй расследаванняў і адбор лепшых праектаў (анлайн).
Другі этап
- Удзельнікі_цы, якія паспяхова прайшлі пітчынг, змогуць паўдзельнічаць у другой паездцы – study visit у профільныя арганізацыі.
- Усе праекты, якія прайшлі на другі этап, атрымаюць магчымасць анлайн ментарства з адным з трох ментараў праграмы.
Тры лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку.
Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 1–3 траўня. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы. Месца правядзення паведамяць адабраным удзельнікам_цам. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.